Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Лета ў бібліятэцы

Лета ў бібліятэцы

Лета ў бібліятэцы

Летнія канікулы — спрыяльны перыяд для развіцця кругагляду дзяцей і далучэння іх да духоўных каштоўнасцяў. Гэта час актыўных гульняў і забаў, чытання і свабодных зносін. Школьныя лагеры арганізуюць карыснае баўленне часу.

 

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага традыцыйна прапануе разнастайны выбар мерапрыемстваў для якаснага вольнага часу выхаванцаў школьных лагераў горада і раёна. З 3 па 20 чэрвеня 2024 г. мерапрыемствы бібліятэкі наведалі 1498 дзяцей з 22 навучальных устаноў Брэста і Брэсцкага раёна (СШ № 1, 3, 6, 7, 10, 11, 14, 16, 18, 19, 20, 22, 32, 37; пачатковыя школы № 2, 6; школы аг. Клейнікі і Мухавец, гімназіі  1, 3, 6; дзіцячы сад № 62). Усяго адбылося 67 мерапрыемстваў.

 

У дзіцячым аддзеле з дзецьмі з дзіцячага сада чыталі ўслых і гулялі па кнігах «Приключение белого медвежонка» (серыя «Кукольное представление для малышей») і Ю. Ёнедзу «Половинки» (серыя «Поляндрия»), знаёміліся з алфавітам і глядзелі мультфільмы. Для хлопчыкаў і дзяўчынак пачатковага школьнага ўзросту прайшлі гульнявыя экскурсіі; свята «Дзяцінства — гэта мы!»; літаратурныя падарожжы па творчасці А. Пушкіна, Г. Остэра, К. Чукоўскага; гучныя чытанні; пазнавальныя гульні («Эрудыт-лато», «Хачу ўсё ведаць!», «Калі хочаш быць здаровы», «Ты і я — верныя сябры», «Раз слоўца, два слоўца», «Свет прафесій цікавы», «Лета чырвонае — бяспечнае»); урокі фінансавай граматнасці («Азбука грошай») і мужнасці («Як гэта было?», «Дзеці вайны»); гадзіны гісторыі («Я іду па горадзе, па знаёмай вуліцы»).

 

Супрацоўнікі юнацкага аддзела праводзілі агляды літаратуры, віктарыны, квізы, гульні, гучныя чытанні і пазнавальныя медыяўрокі. Удзельнікі мерапрыемстваў даведаліся больш пра нашу планету і яе дзіўныя таямніцы, паспрабавалі сябе ў ролі дэтэктываў, паспаборнічалі ў гульнях «Усё пра ўсё» і «Мы — брастаўчане», даведаліся шмат новага пра верных сяброў чалавека — сабак. У прававой гульні «Я — грамадзянін сваёй краіны!» прадэманстравалі добрыя веды гісторыі, сімвалаў, законаў і культуры нашай Беларусі. Усе наведвальнікі пазнаёміліся з кніжным фондам, некаторыя з іх запісаліся ў бібліятэку і знайшлі для сябе цікавыя кнігі.

 

У аддзеле рэдкай кнігі праведзена серыя музейна-бібліятэчных заняткаў і пазнавальных праграм: «Старадаўнія рукапісныя кнігі», «Падарожжа да вытокаў кнігадрукавання», «Гісторыя ў вокладках». Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў гісторыю кнігі: даведаліся, якія матэрыялы для паперы выкарыстоўвалі раней; калі і дзе яна была вынайдзена, хто ў Еўропе вынайшаў друкарскі станок; узгадалі імя беларускага першадрукара, а таксама у якім горадзе на тэрыторыі сучаснай Беларусі была заснавана першая друкарня; прасачылі гісторыю кніжнай вокладкі; высветлілі, якія пераплёты раней існавалі на нашых землях. Жывую цікавасць у ўдзельнікаў мерапрыемстваў выклікалі рэканструкцыі васковых таблічак, хорн-бука, паясных кніг, старажытных копцкіх пераплётаў і інш.; факсімільныя выданні кніжных помнікаў Беларусі. Таксама дзеці самі паспрабавалі вырабіць «гліняныя таблічкі», «папірусныя» скруткі, прыдумлялі дызайн буквіцы, рабілі закладкі з халодным рэльефным цісненнем; прымяралі адзенне сярэднявечнага манаха. Замацоўвалі свежыя веды па гісторыі кнігі і кніжнай вокладкі з дапамогай інтэрактыўных віктарын.

 

Сектар арганізацыі работы публічнага цэнтра прававой інфармацыі бібліятэкі рэалізаваў пазнавальна-забаўляльную праграму «Прававыя канікулы». Сярод мерапрыемстваў праграмы: «Бяспечны інтэрнэт», «Па старонках дзіцячага прававога сайта», урок грамадзянскасці «Сімвалы Беларусі», патрыятычны час «Старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Беларусь 1941–1944», сустрэчы са спецыялістамі ДАІ і МНС.

 

Мерапрыемствы Брэсцкай абласной бібліятэкі накіраваны на арганізацыю карыснага вольнага часу, творчае развіццё, узбагачэнне духоўнага свету і інтэлекту, прафілактыку шкодных звычак і сацыяльную абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей.

 

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці,

+375 162 57 48 76

 


Зварот да спісу