|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
Летнія канікулы — час яркіх уражанняў, новых адкрыццяў і займальных прыгод. Супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага перакананыя, што адпачынак не павінен быць сумным, і ператварылі чэрвень у сапраўдны фестываль ведаў і прыгод для выхаванцаў прышкольных лагераў горада. Штогод бібліятэка прапануе школьнікам насычаныя праграмы, дзе вучацца не толькі чытаць і спазнаваць новае, але і размаўляць, знаходзіць сяброў і працаваць у камандзе. Бібліятэка становіцца месцам, дзе можна цікава правесці час, атрымліваючы задавальненне ад зносін і асобаснага развіцця.
За першы летні месяц 2026 года 96 мерапрыемстваў бібліятэкі наведалі больш за 2000 навучэнцаў з 29 навучальных устаноў горада і раёна (СШ № 1, 3, 5, 6, 7, 9, 10, 11, 13, 14, 15, 16, 17, 32, 3 32, 33, 35, 37; гімназіі № 1, 3, 5, 6; спецыяльная школа № 1; СШ в. Чэрні; школа-сад № 5).
Кожная сустрэча была ўнікальнай!
Разам з супрацоўнікамі дзіцячага аддзела вучні знаёміліся з гісторыяй роднага горада, пашыралі веды аб здаровым ладзе жыцця і хатніх жывёлах, вучыліся этыкету і беражліваму стаўленню да кніг. Наведвальнікі юнацкага аддзела вывучалі кніжны фонд, даследавалі горад і свет кіно, пераўвасабляліся ў дэтэктываў, а таксама знаёміліся са святамі і традыцыямі продкаў. Для гасцей сектара рэдкай кнігі правялі аглядныя экскурсіі па музейна-выставачнай экспазіцыі і музейна-бібліятэчныя заняткі «Старадаўнія рукапісныя кнігі», «Падарожжа ў гісторыю кнігі» і «Гісторыя ў вокладках». Удзельнікі мерапрыемстваў аддзела сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу абмяркоўвалі экалагічныя праблемы і шукалі адказ на пытанне, як кожны можа паўплываць на экалагічную сітуацыю ў свеце, а таксама даведаліся аб рабоце абласной бібліятэкі і яе 85-гадовай гісторыі. Публічны цэнтр прававой інфармацыі прапанаваў школьнікам патрыятычныя і экалагічныя гадзіны, урокі памяці і здароўя. У аддзеле захоўвання асноўнага фонду хлопцы разгадвалі кніжныя загадкі і раскрывалі таямніцы кнігасховішча, а ў сектары краязнаўства вучыліся пісаць пёравай ручкай і адкрывалі малавядомыя факты пра Брэстчыну. У сектары літаратуры на замежных мовах навучэнцы падарожнічалі па кніжным Сусвеце на розных мовах і вывучалі «Кнігу джунгляў» Кіплінга.
У эпоху лічбавых тэхналогій бібліятэка па-ранейшаму застаецца важным цэнтрам ведаў і адпачынку, дзе можна знайсці натхненне і пашырыць кругагляд. А галоўнае — тут дораць радасць!
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76