![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
«Народжаныя з бэстсэлерам: кніга Вашага года нараджэння» — тэма чарговай сустрэчы ўдзельнікаў клуба чытаючых жыхароў Брэста.
Дата нараджэння — гэта ключ да разумення чалавека. На сустрэчы прысутнічалі чытачы, нараджэнне якіх адмечана 1957, 1958, 1959, 1960, 1961, 1968, 1979, 1981, 1986 і 2000 гг. Таму ў літаратурным календары размясціліся даты, пры дапамозе якіх ўдзельнікі знаёміліся з годам нараджэння пэўнай кнігі.
Адкрывалі сустрэчу вершы «Лузанцы» М. Танка і «Пахне чабор» П. Броўкі 1957 г. выдання.
«Сняданак у Тыфані» Т. Капотэ — бэстсэлер 1958 г. Фільм з О. Хепбёрн у галоўнай ролі ўзмацніў папулярнасць рамана. Удзельнікі адзначылі, што фільм і кніга істотна адрозніваюцца.
Кнігай 1959 г. стаў раман «Жыццё ў пазыку» Э. М. Рэмарка. Героі — дзяўчына Ліліян, якая хворая на туберкулёз, і аўтагоншчык Клерфэ. Гісторыя Ліліян прымушае задумацца над каштоўнасцю чалавечага жыцця.
У гэтым годзе з'явіліся такія раманы, як «Дзюна» Ф. Герберта, «Іркуцкая гісторыя» А. Арбузава, «Пазалочанае стагоддзе» М. Твэна.
1960 г. — бестселер «Забіць перасмешніка» Харпер Лі. У рамане зло і дабро, слабасць і сіла духу пададзены вачыма дзевяцігадовай дзяўчынкі. За раман пісьменніца атрымала Пулітцэраўскую прэмію.
1960 г. адзначаны ў беларускай літаратуры раманам «Вайна пад дахамі» А. Адамовіча, а ў рускай — апавяданнем «Ліда прыехала» В. Шукшына.
Кніга 1961 г. — «Пакуты і радасці: біяграфічны раман пра Мікеланджэла» І. Стоўна, якую высока ацанілі ўдзельнікі. А вось аповесці сусветных майстроў словы «Фрэні і Зуі» Д. Сэлінджэра і «Чароўныя аблокі» С. Саган не апраўдалі чытацкіх чаканняў.
У 1968 г. Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымлівае японскі аўтар Я. Кавабата. Дзіцячая пісьменніца А. Ліндгрэн напісала аповесць «Карлсан, які жыве на даху, гарэзуе зноў». А беларускі пісьменнік-франтавік В. Быкаў паказвае свету ваенную аповесць «Праклятая вышыня».
1979 г. — год выхаду рамана У. Стайрана «Выбар Сафі», адзначанага Пулітцэраўскай прэміяй, а фільм, зняты парадкам пазней, удастоены кінапрэміі «Оскар».
З кніг, якія выйшлі ў 1981 г., была адзначана кніга «Кампраміс» С. Даўлатава. Іронія і філігранны гумар — асаблівасці творчасці аўтара. Удзельнікі з задавальненнем паслухалі ўрыўкі з рамана.
У 1986 г. з'явіўся раман «Урач. Вучань Авіцэны» Н. Гордан, які вельмі спадабаўся ўдзельнікам, а кніга «Спартыўны журналіст» Р. Форда выклікала ў іх супярэчлівыя пачуцці.
Самая маладая ўдзельніца (2000 г. нараджэння) падзялілася ўражаннем аб кнізе лаўрэата Букераўскай прэміі «Жыццё Пі» Я. Мартэла. 220 дзён хлопчык знаходзіцца ў моры разам з тыграм, а чытач назірае за імі.
Далучайцеся да клуба! Дзяліцеся ўражаннямі. Вам заўсёды рады.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09