![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
19 снежня 2021 г. адбылася пераднавагодняя сустрэча ўдзельнікаў чытацкакага клуба «КанТэкст». А пагаварыць вырашылі па тэме «Прызванне або выпадак: прафесія ў літаратуры і жыцці».
Пра якія толькі прафесіі не ішла гаворка: адвакат (А. Камю «Падение», С. Шэлдан «Гнев ангелов»), каваль (Э. Заля «Кузнец»), настаўнік (Б. Каўфман «Вверх по лестнице, ведущей вниз»), архітэктар (І. Шамякін «Атланты и кариатиды», А. Рэнд «Источник»). Адна з удзельніц клуба прачытала лірычны верш на беларускай мове «Пісьмо рабочым шклозавода „Нёман“» берасцейскага паэта І. Арабейкі.
Узгадалі кнігі папулярнага А. Хейлі, які па-майстэрску апісвае розныя прафесіі ў творах «Отель», «Аэропорт», «Вечерние новости». Раман сусветна вядомага хірурга К. Барнарда ў суаўтарстве з З. Стандерам «Нежелательные элементы» прысвечаны этычным праблемам прафесіі. Узгадалі і супрацоўнікаў мытнай службы (І. Арлоў «Таможня»). Згадалі і пра рок-музыкантаў (І. Арлоў «Вечные крысы Сальери»).
Практычна ў кожнай кнізе герой валодае якой-небудзь прафесіяй, але ёсць кнігі, якія глыбока раскрываюць тэму. Аўтар твораў у жанры гарадскога дзелавога рамана Ілля Штэмлер — уладальнік многіх прафесій. Ён ішоў працаваць у тую галіну, пра якую збіраўся пісаць («Завод», «Таксопарк», «Универмаг» і інш.). Удзельнікі разважалі і пра тое, як чалавек прыходзіць у прафесію. Выпадак таксама адыгрывае немалую ролю, але здольнасці і вялікая цікавасць да прафесіі, любоў да яе і развіццё ў ёй даюць выдатныя плады. Беларускі археолаг М. Чарняўскі настолькі пагружаўся ў эпоху, што дазволіла яму яскрава і дынамічна адлюстраваць гісторыю каменнага і бронзавага вякоў. Яго кнігі сталі захапляльным чытаннем для падлеткаў («Страла Расамахі», «Вогнепаклоннікі»).
Экскурс у прафесію бібліятэкара пачаўся з ранняй гісторыі — твораў Д. Чарльз «Библиотека в Париже», К. Чапека «Куда деваются книги», далей перанесліся ў 1930-я гг., перыяд Вялікай дэпрэсіі, калі з’явіліся конныя бібліятэкары. Гэтыя дзіўныя «кніжныя дамы» пераадольвалі да 200 км у тыдзень, каб даставіць кнігі ў самыя аддаленыя куткі (Д. Мойес «Дарующий звёзды», К. Рычардсан «Книжная дама из Беспокойного ручья»). У рамане «Библиотекарша» В. Бярдзінскіх паказаны свет рускай правінцыі з дзіўнымі людзьмі. Яго галоўная гераіня Ганна Дзякава па сваёй асноўнай прафесіі школьны бібліятэкар, але яшчэ яна і выдатны, нікому невядомы паэт. Яе вершы, у якіх раскрываюцца тонкія і яскравыя пачуцці жаночай душы, суправаджаюць чытача на працягу ўсяго рамана.
Шмат было расказана кур’ёзных і вясёлых гісторый. Запрашаем і вас у наш клуб.
Аддзел абанемента
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09