Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



КанТэкст: «Смак Раства і чараўніцтва»

КанТэкст: «Смак Раства і чараўніцтва»

КанТэкст: «Смак Раства і чараўніцтва»

Каляды і Новы год — час цудаў і падарункаў. Удзельнікі чытацкага клуба «КанТэкст» на чарговым пасяджэнні вырашылі за чаяваннем пагаварыць на тэму «Смак Раства і чараўніцтва».

У літаратуры найбагацейшы выбар калядных апавяданняў, калядных гісторый і навагодніх раманаў. Перш за ўсё ўдзельнікі ўспомнілі класіку. Апавяданні А. Чэхава «В Рождественскую ночь», «Сапожник и нечистая сила». Сэнс апавяданняў можна коратка выказаць у знакамітай прыказцы: “што маем — не захоўваем, страціўшы — плачам". Да цыклу калядных адносяць аповяд Н. Ляскова «Жемчужное ожерелье». Твор вучыць дзяцей быць сумленнымі і высакароднымі людзьмі. Успомнілі і аповесць Гогаля «Ночь перед Рождеством».

І. Шмялёў настолькі тонка і чароўна перадае дух і атмасферу цудоўнага свята, што з кнігай «Рождество» не хочацца расставацца. І яшчэ доўга ў душы ўдзельніцы заставалася радаснае ўражанне ад яго цудоўнага склада.

Напярэдадні Каляд адна з удзельніц звярнулася да дзіцячых казак — Г. Х. Андэрсэн «Девочка со спичками»». Аповяд для яе ажыў дзякуючы знятаму па ёй аднайменнаму фільму.

І. Бродскі ў вельмі маладым узросце напісаў выдатны «Рождественский романс» (1962 г.) і верш «В Рождество все немного волхвы». Удзельніцу проста ўразіў чароўны склад і глыбіня радкоў вялікага паэта.

Дапоўніла атмасферу прадчування свята ўдзельніца, якая ўключыла запіс песні «Ціхая ноч» у выкананні хору на беларускай мове. «Тихая ночь, святая ночь» — хрысціянскі калядны гімн, створаны ў 1818 годзе. Адно з самых вядомых і шырока распаўсюджаных па ўсім свеце калядных спеваў.

Каб у поўнай меры адчуць прадчуванне святочнай атмасферы, многія ўдзельнікі парэкамендавалі і фільмы для прагляду: «Предложение», «Новогодний рейс», «Шоколад», «Зимний роман», «Девушка с косой» і інш.

Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і добразычлівай. Спадзяюся, што кожны ўдзельнік забраў часцінку добрага настрою і веры ў цуд.

                                                      

Аддзел абанемента: +375 (162) 57-48-09



Зварот да спісу