Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У нядзелю 27 лістапада адбылася сустрэча ўдзельнікаў літаратурнага клуба «КанТэкст». На гэты раз яна была прысвечана кнізе Славы Курылава «Адзін у акіяне».
Станіслаў Курылаў па прафесіі акіянограф, па натуры рамантык. Ён быў сапраўдным фанатам акіяна. Акрамя гэтага, Станіслаў самастойна вывучаў ёгу, прычым дабіўся ў ёй вялікіх поспехаў. Аднойчы ён без ежы і пітва, без марскога рыштунку, абсталяваны толькі маскай, ластамі і трубкай, плыў у Ціхім акіяне амаль трое сутак. Кніга «Адзін у акіяне» створана на аснове дзённікаў вучонага.
Абмеркаваць гэтую кнігу мы вырашылі са Святланай Лі, урачом па адукацыі, выкладчыкам ёгі, стваральнікам літаратурнага клуба на Коста-Брава (Іспанія). Паколькі для галоўнага героя ёга стала найважнейшай часткай жыцця, гэтая кніга прыцягнула ўвагу і іспанскага клуба. Да абмеркавання ў Брэсцкай абласной бібліятэцы Святлана далучылася з дапамогай відэасувязі.
Было цікава даведацца аб меркаванні чалавека, які займаецца ёгай 25 гадоў. Святлана лічыць, што менавіта гэтая практыка дапамагла Станіславу выжыць у акіяне.
Уражанні аб вопыце героя сярод удзельнікаў клуба былі рознымі: хтосьці палічыў яго эгаістам, які сканцэнтраваны толькі на сабе, а хтосьці ўбачыў чалавека, які ідзе да сваёй мары. Многіх уразіла станаўленне асобы героя і праца над сабой. Было і параўнанне кнігі з аповесцю Э. Хэмінгуэя «Стары і мора».
З чым былі згодны ўсе, дык гэта з тым, як зачароўвае апісанне акіяна, быццам жывой істоты. І гэта нядзіўна — кнігу пісаў чалавек, вар'яцка улюбёны ў акіян.
Удзельнікі «КанТэксту» задавалі Святлане пытанні не толькі пра кнігу Курылава, але і пра тое, што чытаюць у іспанскім клубе. Аказалася, кнігалюбы Коста-Бравы любяць чытаць Антона Чэхава, Данііла Хармса і Мікалая Гумілёва. Гэтак жа іспанскім калегам пакахаліся кнігі па псіхалогіі.
У выніку сустрэча атрымалася вельмі пазітыўная, актыўная і эмацыйная.
Далучайцеся! Заўсёды рады.
Аддзел абанемента: +375 (162) 57-48-09