![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
30 чэрвеня 2022 г. у Прававым цэнтры публічнай інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбыліся прэзентацыя выставы і гадзіна інфармацыі «Мы былі. Мы ёсць. Мы будзем!» для студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Гэта не толькі дзень памяці ўсіх, хто цаной свайго жыцця змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы на палях бітваў і ў тыле, але і ўвасабленне сувязі пакаленняў і іх плённай працы, сімвал міру і працвітання на нашай зямлі.
Да гэтага свята ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі арганізавана выстава літаратуры «Мы былі. Мы ёсць. Мы будзем!».
Выстава прызначаецца для шырокага кола чытачоў. На экспазіцыі прадстаўлены афіцыйныя, навуковыя і навукова-папулярныя выданні, якія знаёмяць з дзяржаўнай сімволікай, найважнейшымі гістарычнымі падзеямі нашай краіны, сучасным палітычным і эканамічным становішчы, вядомымі грамадскімі дзеячамі, традыцыямі суверэннай Беларусі.
Сектар арганізацыі працы ПЦПІ (2-гі паверх)
+375 162 57 48 74