![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У першую нядзелю верасня ў нашай краіне штогод святкуецца Дзень беларускага пісьменства. Гэтае нацыянальнае свята дэманструе адзінства беларускага пісьменства і кнігадрукавання з гісторыяй і культурай беларускага народа.
3 верасня ў аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі для вучняў 6-х класаў гімназіі № 4 г. Брэста быў праведзены пазнавальны інтэрактыўны занятак «Старадаўнія рукапісныя кнігі», на якім дзеці здзейснілі падарожжа ўглыб гісторыі пісьменства і друку ў Беларусі. Беларуская асветніца Ефрасіння Полацкая і беларускі першадрукар Францыск Скарына, першая друкарня на тэрыторыі сучаснай Беларусі і першая ў свеце кніга пад назвай «Буквар», Брэсцкая Біблія 1563 г. і выданні брэсцкіх друкарняў пачатку XX стагоддзя… Пра гэта і многае іншае было расказана ў ходзе мерапрыемства.
На аснове факсімільных выданняў, якія захоўваюцца ў аддзеле, школьнікі пазнаёміліся з такімі рукапіснымі помнікамі айчыннай кніжнай культуры, як Тураўскае, Полацкае, Лаўрышаўскае, Слуцкае Евангеллі, Баркулабаўскі летапіс. А замацавалі атрыманыя веды хлопчыкі і дзяўчынкі з дапамогай тэматычных віктарын на інтэрактыўнай панэлі.
Таксама для вучняў супрацоўніцай агульнай чытальнай залы была праведзена аглядная экскурсія–знаёмства з бібліятэкай.
Аддзел рэдкай кнігі
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30