Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Кніжная выстава да Міжнароднага дня роднай мовы

Кніжная выстава да Міжнароднага дня роднай мовы

Кніжная выстава да Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Свята адзначаецца ва ўсім свеце з 2000 года і служыць напамінам аб тым, што родная мова — гэта не проста сродак зносін, а аснова нацыянальнай ідэнтычнасці, гісторыі і сувязі пакаленняў.


З 16 па 28 лютага 2026 года аддзел абанемента запрашае наведаць выставу «Мова. Культура. Чалавек», на якой будуць прадстаўлены кнігі пра асветнікаў беларускай зямлі: Францыска Скарына, Сімяона Полацкага, Кірылу Тураўскага, навукоўцаў-мовазнаўцаў Яўхіма Карскага, Івана Насовіча, Яна Станкевіча і інш. Сярод дакументаў — творы класікаў беларускай літаратуры Паўлюка Багрыма, Яна Чачота, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Мележа, Івана Навуменкі і інш. Прадстаўлены і творы пісьменнікаў Брэстчыны: Георгія Марчука, Зінаіды Дудзюк, Анатоля Брытуна і інш.


Акрамя гэтага, на выставе будуць экспанавацца і творы замежнай літаратуры, перакладзеныя на беларускую мову: Этгара Керэта, Чарльза Дзікенса, Маргарэт Этвуд, Артура Конан Дойла і інш.


Таксама чытачы змогуць азнаёміцца з даведачнымі выданнямі і падручнікамі, якія дапамогуць палепшыць веданне роднай мовы, навукова-папулярнай літаратурай, энцыклапедыямі і слоўнікамі.


Кніжная выстава «Мова. Культура. Чалавек» дапаможа прачуць прыгажосць і мілагучнасць роднай мовы, узгадаць творы беларускіх пісьменнікаў, пазнаёміцца з новымі аўтарамі і кнігамі. Чакаем вас!


Аддзел абанемента

+376 162 57 48 09


Зварот да спісу