|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
Паважаныя чытачы, з 19 студзеня па 2 лютага 2026 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачне работу выстава «Кнігі, пра якія спрачаюцца».
У гэтым свеце шмат цікавых кніг. Аднак у кожнага чалавека свае погляды, сваё ўспрыманне прачытанага. Калі Вам здаецца сумным якая-небудзь кніга, гэта зусім не значыць, што яна не спадабаецца камусьці іншаму. Не кожная кніга з'яўляецца падзеяй, і яшчэ менш тых, якія выклікаюць спрэчкі як сярод чытачоў, так і сярод людзей, якія прафесійна займаюцца літаратурай.
Вашай увазе будуць прадстаўлены вядомыя бестселеры як расійскіх, так і замежных аўтараў: Я. Вадалазкін «Лаўр», У. Набокаў «Лаліта», М. Булгакаў «Майстар і Маргарыта», Я. Замяцін «Мы», Дж. Сэлінджэр «Над прорвай у жыце», У. Голдынг «Уладар мух», П. Каэльё «Алхімік» і многія іншыя. Таксама вялікі выбар навукова-папулярных выданняў: Р. Белавусаў «Таямніцы вялікіх кніг», Ю. Харары «Кароткая гісторыя будучыні», Р. Докінз «Бог як ілюзія», Э. Берту і С. Элдэркін « Кніга як лекі », Д. Хенрык «Сакрэт нашага поспеху», А. Казанцава «Хто б мог падумаць», Д. Кехо «Грошы, поспех і Вы» і інш.
Гэта кнігі, якія могуць дапамагчы ў пераадоленні жыццёвых цяжкасцяў, у станаўленні характару і выхаванні пачуццяў. Кнігі, якія дапамагаюць жыць, кнігі, пра якія гавораць і спрачаюцца розныя пакаленні.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09