Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Халестэрын: сябар ці вораг?»: адкрытая лекцыя да Дня пажылых людзей

«Халестэрын: сябар ці вораг?»: адкрытая лекцыя да Дня пажылых людзей

«Халестэрын: сябар ці вораг?»: адкрытая лекцыя да Дня пажылых людзей

Напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей (1 кастрычніка) у Беларусі праходзяць розныя мерапрыемствы, накіраваныя на падтрымку і клопат аб старэйшым пакаленні. Асаблівая ўвага надаецца пытанням здароўя, бо менавіта ў залатым узросце вельмі важна сачыць за сваім станам і ладам жыцця.


Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага таксама ўнесла свой уклад у гэтую важную ініцыятыву. 23 верасня 2025 года для грамадзян, якія атрымліваюць сацыяльныя паслугі ў аддзяленні дзённага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Брэста ў малой зале бібліятэкі адбылася адкрытая лекцыя нутрыцыёлага Ганны Міхайлаўны Пуцілінай «Халестэрын: сябар ці вораг?». Удзельнікі сустрэчы даведаліся пра ролю халестэрыну ў арганізме, яго ўплыў на здароўе, а таксама пра тое, як правільна падтрымліваць узровень халестэрыну ў норме з дапамогай здаровага харчавання. Ганна Міхайлаўна развеяла шматлікія міфы і расказала, чаму халестэрын такі важны для нашага арганізма, як ён уплывае на сардэчна-сасудзістую сістэму, як можна самастойна «расшыфраваць» паказчыкі аналізаў. Выдатна, што ўсе слухачы змаглі атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні.


Прыемным бонусам для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства сталі падарункі ад сеткі «Зялёная аптэка».


Жадаем усім людзям залатога ўзросту захаваць здароўе і актыўнасць на доўгія гады! Няхай кожны дзень прыносіць радасць, новыя веды і натхненне! Памятайце, што бібліятэка — гэта сапраўдная аптэка для душы. Тут вы знойдзеце не толькі захапляльныя кнігі і карысную інфармацыю, але і магчымасць правесці час у прыемнай кампаніі. Прыходзьце да нас за любой літаратурай, і няхай чытанне стане вашым верным спадарожнікам на шляху да здароўя і шчасця!


Выказваем падзяку нашым партнёрам за садзейнічанне ў правядзенні дадзенага мерапрыемства. Асаблівая ўдзячнасць спікеру — нутрыцыёлагу Ганне Пуцілінай — за яе каштоўныя веды і парады; спецыялістам сеткі «Зялёная аптэка» за прадстаўленыя падарункі; загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Брэста Святлане Віктараўне Зоммерфельд — за інфармацыйную падтрымку. Ваш уклад у клопат аб здароўі і дабрабыце пажылых людзей неацэнны!


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу