Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Гісторыя ў асобах. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага на старонках перыядычных выданняў

Гісторыя ў асобах. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага на старонках перыядычных выданняў

Гісторыя ў асобах. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага на старонках перыядычных выданняў

Паважаныя чытачы, з 5 па 20 чэрвеня 2025 г. у аддзеле перыядычных выданняў экспануецца выстава «Гісторыя ў асобах. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага на старонках перыядычных выданняў», прымеркаваная да 85-годдзя ўтварэння бібліятэкі.


На працягу 85 год Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага займае ганаровае месца сярод культурна-асветных устаноў краіны. Пройдзены шлях — не проста адрэзак часу, гэта гады дасягненняў і выпрабаванняў, набыцця вопыту. За гэты час галоўная бібліятэка вобласці стала сучаснай культурнай, інфармацыйнай і адукацыйнай установай.


Любыя дасягненні немагчымыя без творчага калектыва. Галоўным багаццем бібліятэкі з'яўляюцца высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія заўсёды імкнуліся зрабіць культурнае жыццё Брэстчыны змястоўным, насычаным і цікавым.


Сёння Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага захавала ўсё лепшае, што было напрацавана цэлымі пакаленнямі бібліятэчных работнікаў. Яна па праве можа ганарыцца яркімі старонкамі сваёй біяграфіі і імёнамі не толькі тых, хто стаяў ля вытокаў яе стварэння, але і тых, хто сёння забяспечвае яе аўтарытэт і запатрабаванасць.


Праца і поспехі бібліятэкі ўвесь час асвятляліся ў прэсе. Захавалася зусім няшмат публікацый аб дзейнасці бібліятэкі ў першыя гады яе працы, таму вельмі каштоўнымі ўяўляюцца раннія публікацыі.


На выставе прадстаўлены матэрыялы аб рабоце бібліятэкі і яе супрацоўніках, чыя праца годна ўпісана ў гісторыю ўстановы. У храналагічным парадку на экспазіцыі прасочваецца гісторыя бібліятэкі, гісторыя ў асобах.


Экспазіцыя падрыхтавана па матэрыялах газет «Заря», «Вечерний Брест», «Брестский вестник», «Народная трыбуна», «Літаратура і мастацтва», таксама часопісаў «Бібліяпанарама», «Бібліятэчны свет», «Маладосць», «Нёман», «Беларусь».


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу