Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Аддзел выданняў на замежных мовах запрашае аматараў польскай літаратуры наведаць выставу «Poszukiwacz eposu narodowego. Władysław S. Reymont: do 155-lecia urodzin» («Шукальнік нацыянальнага эпасу. Уладзіслаў Станіслаў Раймонт»), прысвечаную знакамітаму польскаму пісьменніку, лаўрэату Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1924).
На выстаўцы прадстаўлены творы аўтара ў арыгінале на польскай мове і ў перакладзе на рускую мову, разнастайныя па форме і зместу матэрыялы пра жыццё і творчасць аўтара.
На выстаўцы прадстаўлены раман «Chłopi» («Мужыкі») у арыгінале і перакладзе, за які аўтар быў удастоены ўзнагароды з фармулёўкай «За выбітны нацыянальны эпас».
Для чытачоў, якія хочуць пазнаёміцца з асобай пісьменніка падрабязней, прапануем манаграфіі Стэфана Ліханьскага і Барбары Касевіч. Спецыялістам-філолагам будуць цікавыя артыкулы на польскай мове, прысвечаныя розным аспектам вывучэння рамана «Мужыкі» з пункту гледжання моўных сродкаў, тэматыкі і праблематыкі. Менш дасведчанаму чытачу прапануем пачаць знаёмства з асобай і творчасцю Раймонта з невялікіх апавяданняў і навэл, а таксама кароткіх артыкулаў у даведачных і навучальных выданнях па польскім літаратуразнаўстве перыяду «Маладая Польшча», якія шырока прадстаўлены на выставе.
Выстаўка даступная для прагляду з 13 па 31 мая 2022 г.
Аддзел выданняў на замежных мовах
+375 29 728 41 07