![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Што людзі робяць у бібліятэцы? Выбіраюць мастацкія кнігі для чытання дома. Вывучаюць артыкулы і рэфераты для напісання навуковых прац. Чытаюць свежыя газеты і часопісы. Разгадваюць загадкі і бегаюць па кнігасховішчы… Вы здзіўлены? І, тым не менш, менавіта гэта рабілі ўдзельнікі квэста «Зіма блізка» 13 лістапада 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага.
Таямніцы сусвету «Песни Льда и Пламени», а таксама чытальных залаў бібліятэкі адкрыліся 16 камандам дзякуючы супрацоўніцтву з камандай «Свет жывых гульняў» /@4roomclub/. Удзельнікі квэста на свае вочы ўбачылі ўнікальныя кнігі, якім больш за 200 гадоў, навучыліся карыстацца пнеўмапоштай і прагуляліся па ўнутраных памяшканнях сярод дзясяткаў тысяч кніг.
Амаль 40 брэстаўчан праверылі сваю ўважлівасць, кемлівасць і нават удачлівасць, вырашаючы загадкі квэста ў розных залах бібліятэкі. Заадно ўдзельнікі бліжэй пазнаёміліся са спецыфікай кожнага аддзела, даведаліся пра цікавыя факты аб установе і магчымасці, якія яна дае чытачам.
Фатаграфіі і рэпартаж перадаюць атмасферу мерапрыемства.
Прадастаўлена аддзелам літаратуры на замежных мовах
Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74