![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
18 верасня 2024 г. у гімназіі № 5 г. Брэста загадчык аддзела перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Людміла Іванаўна Сахарэвіч правяла для навучэнцаў 9-х класаў пошукава-пазнавальны практыкум «Інтэлектуальная размінка» на тэму «Беларускія пісьменнікі: цікавыя гісторыі біяграфіі і творчасці».
У ходзе практыкума прысутныя навучыліся правільна працаваць з перыядычнымі выданнямі: знаходзіць інфармацыю па патрэбнай тэме і адказы на зададзеныя пытанні, фармуляваць запыты, сістэматызаваць знойдзеныя звесткі. Акрамя гэтага, дзякуючы цікавым часопісным публікацыям, удзельнікі заняткаў даведаліся шмат цікавых і раней невядомых фактаў аб жыцці і творчасці любімых беларускіх аўтараў.
Якому беларускаму гораду Янка Купала прысвяціў паэму?
Якая легенда звязана з нараджэннем Яна Скрыгана?
Якога паэта называюць беларускім Ясеніным?
Які незвычайны падарунак Янка Маўр зрабіў сам сабе на 65-годдзе?
Як у 2022 годзе адзін з заводаў Мінска адзначыў юбілей Пімена Панчанкі?
Калі вы таксама хочаце даведацца адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні, запісвайцеся на заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка»! Тэмы заняткаў (на выбар): гісторыя, геаграфія, літаратуразнаўства, мовазнаўства. Запісацца можна па тэлефоне аддзела перыядычных выданняў.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39