![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
21 чэрвеня 2023 г., напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прадставіла выставу літаратуры «Геноцид в Беларуси. Память не умирает» ва Упраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.
Экспазіцыя ўключыла дакументальныя матэрыялы, навуковую, навукова-папулярную літаратуру, публікацыі з перыядычнага друку, фотадакументы, якія праліваюць святло на падзеі, звязаныя з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны і акупацыяй тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Значнае месца займала літаратура па гісторыі Брэстчыны ў гэты трагічны перыяд.
У ходзе прэзентацыі асаблівая ўвага была ўдзелена кнігам з фонду аддзела рэдкай кнігі: «Лагери смерти» (1944 г.), дзе апублікаваны пратаколы апытанняў, заявы, акты аб злачынствах фашыстаў над беларусамі; «Зверства немецко-фашистских захватчиков» (1945 г.).
Акрамя дакументальных крыніц, былі прадстаўлены выданні з серыі «Беларусь. Трагедия и правда памяти», якія адлюстроўваюць гісторыю канцэнтрацыйных лагераў у розных кутках шматпакутнай беарускай зямлі: «Тростенец», «Озаричи», »Масюковщина» і інш.
Цэлы шэраг матэрыялаў прысвечаны трагедыі спаленых вёсак: Хатыні, Але, Драмлёва і інш.
Асобным блокам на выставе была прадстаўлена тэма халакоста, у тым ліку на Брэстчыне. Кнігі Васіля Сарычава і Яўгена Разенблата прысвечаны стварэнню і ліквідацыі гета ў Брэсце ў Пінску. Была прадстаўлена і кніга «Мальчик из гетто», аўтарам якой з’яўляецца Раман Левін, адзін з 19-ці ацалелых вязняў брэсцкага гета.
Частка матэрыялаў была прысвечана ўшанаванню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў вайны ў Беларусі.
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74