Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 20 лютага па 1 сакавіка 2019 г. у Рэспубліцы Беларусь праходзіць акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага далучаецца да гэтай акцыі. 27 лютага перад супрацоўнікамі Бібліятэкі выступіў старшы выкладчык вучэбна-метадычнага цэнтра грамадзянскай абароны Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Юрашэвіч Андрэй Пятровіч з лекцыяй «Соблюдения правил безопасности на рабочем месте и в быту».
У сектары тэхнічнай літаратуры Бібліятэкі з 27 лютага экспануецца кніжная выстава «Бяспека — у кожны дом».
Асаблівую цікавасць уяўляюць наступныя выданні: «Защити себя и близких: энциклопедия экстремальных ситуаций» (Масква, 1997) А. Гасцюшына; «Покажи мне, как выжить в экстремальной ситуации» (Масква, 2013) Д. Прэда; «Основы безопасности жизнедеятельности» (Масква, 2016) Н. В. Касалапавай і Н. А. Пракапенкі; дапаможнік МНС Рэспублікі Беларусь «Что делать в чрезвычайной ситуации?» (Брэст, 2014); «Доступно о пожарной безопасности» (Масква, 2004) С. В. Сабура.
Таксама прадстаўлены перыядычныя выданні.
Выстава адрасавана карыстальнікам катэгорыі 12+.
Стасюкевіч Таццяна Леанідаўна, заг. сектара тэхнічнай літаратуры,
Карасцялёва Галіна Міхайлаўна, бібліятэкар сектара тэхнічнай літаратуры
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 76