|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
На працягу многіх гадоў нашы карыстальнікі і жыхары горада дораць бібліятэцы кнігі з асабістых калекцый. Ганаровы чытач і вялікі сябар Брэсцкай абласной бібліятэкі Валерый Фёдаравіч Касатонаў перадаў у наш фонд 243 выданні са сваёй хатняй бібліятэкі. Сярод дароў — вялікая колькасць мастацкай літаратуры (пераважна сусветнай класікі), кнігі з аўтографамі аўтараў і дароўнымі надпісамі, а таксама некаторыя выданні, якія маюць асаблівую гістарычную і культурную каштоўнасць. Сярод апошніх — кніга Валянціна Стахава «Ничего лишнего. личность и реальный коммунизм» (Санкт-Пецярбург, 2009) з уладальніцкім кніжным знакам вядомага пецярбуржскага бібліяфіла Ігара Кузьміча Грыгор'ева; юбілейны выпуск мастацкага альбома 75 лет студии военных художников имени М. Б. Грекова» (Масква, 2010); кнігі Віктара Фяцісава, Мікалая Аляксандрава, Уладзіміра Бісултанава, Мікалая Белісава і інш.
Наш дарыцель Валерый Фёдаравіч Касатонаў — ветэран флоту, капітан 1-га рангу ў адстаўцы, сведка блакады Ленінграда падчас Вялікай Айчыннай вайны, аўтар апавяданняў і кніг. Больш за трыццаць гадоў Валерый Фёдаравіч жыве ў Брэсце і актыўна ўдзельнічае ў яго культурным жыцці.
Дзякуем Валерыю Фёдаравічу за шчодры дар, які ўзбагаціць наш фонд і дапаможа новым пакаленням чытачоў далучыцца да разнастайнасці літаратуры.