Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Чыстая планета: вада»: пазнавальная гадзіна да Сусветнага дня водных рэсурсаў

«Чыстая планета: вада»: пазнавальная гадзіна да Сусветнага дня водных рэсурсаў

«Чыстая планета: вада»: пазнавальная гадзіна да Сусветнага дня водных рэсурсаў

19 сакавіка 2026 года для шасцікласнікаў СШ № 3 г. Брэста супрацоўнікі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці правялі пазнавальную гадзіну «Чыстая планета: вада», прымеркаваную да Сусветнага дня водных рэсурсаў, які штогод адзначаецца 22 сакавіка.


Падрастаючае пакаленне даведалася аб каштоўнасці вады, аб відах забруджвання і спосабах захавання гэтага жыццёва важнага рэсурсу. Дзеці праявілі пазнавальную актыўнасць, паказалі ўменне працаваць з інфармацыяй і, самае галоўнае, — пачуццё асабістай адказнасці за прыроду роднага краю.


Сустрэча пачалася з разважання, ці шмат на планеце чыстай вады, даступнай чалавеку? Нашы госці здзівіліся, даведаўшыся, што, нягледзячы на багацце вады на карце свету, толькі 1% яе прыдатны для піцця. Далей падлеткі даведаліся, як шанавалі ваду нашы продкі, чаму яны сяліліся ля рэк і якую чароўную сілу надавалі вадзе ў народных казках. Пасля гэтага яны з азартам сабралі і вывучылі экалагічныя прыказкі і прымаўкі.


Вялікая ўвага падчас занятка была нададзена глабальнай праблеме забруджвання вады. Школьнікі даведаліся, якія віды адходаў жыццядзейнасці чалавека найбольш небяспечныя для вадаёмаў; як забруджванні ўплываюць на здароўе людзей і экасістэм цэлых рэгіёнаў; якія шляхі вырашэння праблемы існуюць і што можа зрабіць кожны з нас. З дапамогай бібліятэкара і настаўніка дзеці сфармулявалі пяць сур'ёзных наступстваў, якія могуць стаць нашай рэальнасцю, калі мы не зменім свае звычкі:


1) дэфіцыт прэснай вады;

2) шкода для здароўя;

3) гібель і выміранне жывёл і рыб;

4) цвіценне вадаёмаў;

5) рост колькасці смеццевых астравоў у сусветным акіяне.


Каб атрыманая інфармацыя не засталася проста словамі, занятак завяршыўся актыўнай практыкай: дзеці навучыліся правілам сартавання адходаў. Ім трэба было правільна размеркаваць розныя віды адходаў па адпаведных кантэйнерах. З дапамогай гульні яны даведаліся, як проста можна арганізаваць эфектыўны збор адходаў у сябе дома. У выніку кожны ўдзельнік пазнавальнай гадзіны атрымаў новыя веды, але і жаданне прымяняць іх на практыцы, а таксама цвёрдае перакананне берагчы планету і водныя рэсурсы.


Асвятленне падобных тэм — гэта важны ўклад у выхаванне маладога пакалення. Захаваць планету чыстай — задача кожнага з нас. Дзякуй усім удзельнікам!


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу