Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
20 чэрвеня 2023 г., напярэдадні сумнай даты — Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, у аддзеле перыядычных выданняў абласной бібліятэкі супрацоўнікам Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты была прадстаўлена выстава публікацый з перыядычных выданняў «Была вайна... 1941-1945 гг.».
На экспазіцыі былі размешчаны артыкулы пра першыя дні Вялікай Айчыннай вайны; пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці, Брэсцкага чыгуначнага вакзала і Брэсцкага абласнога ваенкамата, пра акупацыйны рэжым у Брэсце; а таксама публікацыі з раней засакрэчанымі дакументамі і матэрыяламі пра Вялікую Айчынную вайну.
Асаблівую цікавасць у слухачоў выклікалі артыкулы «Брэст у перыяд нацысцкай акупацыі (1941–1944 гг.) У святле новых дакументаў» брэсцкага гісторыка Уладзіміра Здановіча, «Ценой собственной жизни» Аляксея Гарбунова, «Дарога ў бяссмяротнасць: жыццёвы водгук Героя Савецкага Саюза Яўгена Уладзіміравіча Клумава» Вольгі Долатавай і Юліі Матусевіч, «Стратэг Перамогі — генерал Антонаў» Сяргея Галоўкі.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39