|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ў 2025 годзе, які адкрывае ў Рэспубліцы Беларусь пяцігодку якасці, працягвае рэалізацыю інфармацыйна-асветніцкага праекта «Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці», мэта якога — знаёмства моладзі з працай паспяховых прадпрыемстваў і арганізацый Першага рэгіёну. 12 лістапада ў бібліятэцы прайшла сустрэча навучэнцаў Брэсцкага дзяржаўнага каледжа транспарту і сэрвісу і Брэсцкага каледжа – філіяла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту з прадстаўнікамі РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства выступіў намеснік начальніка аддзялення Андрэй Уладзіміравіч Новік. Ён падкрэсліў, што Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі — гэта важная частка чыгуначнай транспартнай сеткі краіны. Потым экскурс «па рэйках гісторыі» Беларускай чыгункі, уключаючы Брэсцкае аддзяленне, здзейсніла начальнік аддзела ідэалогіі і сацыяльна-культурнай работы Юлія Вітальеўна Руцкая. Аб сучасным развіцці і асноўных напрамках дзейнасці структурных падраздзяленняў Брэсцкага аддзялення ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся з відэафільма. Аб спецыфіцы працы структурных падраздзяленняў паведамілі прадстаўнікі філіялаў: начальнік участка руху станцыі «Брэст-Усходні» Дзмітрый Уладзіміравіч Ждан, намеснік начальніка Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Наталля Аркадзьеўна Нікіцюк. Аб удзеле моладзі ў жыцці прадпрыемства і перспектывах кар'ернага росту расказала вядучы спецыяліст па рабоце з моладдзю Дар'я Віктараўна Данілавіч. Вядома ж, госці адказалі на пытанні прысутных.
Не абышлося і без інтэрактыва: будучыя чыгуначнікі адказалі на пытанні тэматычнай віктарыны, і самыя ўважлівыя з іх атрымалі прызы. Сустрэчу ўпрыгожылі экспанаты музея чыгуначнай тэхнікі г. Брэста і выстава літаратуры «Беларуская чыгунка: скарачае адлегласці, злучае лёсы», якая ўключыла матэрыялы па гісторыі і сучасным развіцці галоўнай транспартнай артэрыі краіны.
Завяршылася сустрэча музычным нумарам — песню «Стальная магістраль» выканаў заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Фёдар Аляксеевіч Мазоль.
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74