Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
25 кастрычніка 2022 г. у рамках культурна-інфармацыйнага праекта «Брестчина в лицах» адбылася сустрэча са старшынёй Брэсцкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранов вайны в Афганистане», дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргеем Уладзіміравічам Пухальскім.
С. У. Пухальскі — афіцэр, падпалкоўнік у адстаўцы, які ўдзельнічаў у афганскай вайне, патрыёт сваёй краіны, актыўна працуе з моладзю ў справе захавання гістарычнай памяці.
У ходзе сустрэчы ён расказаў пра этапы жыццёвага і баявога шляху, падрабязна спыніўся на старонках сваёй афганскай гісторыі. Расказ суправаджаўся паказам фота з асабістага архіва госця ў рамках слайдавай прэзентацыі. Песні аб Афгане выканала А. У. Левановіч.
Вялікая ўвага была нададзена захаванню памяці аб удзельніках вайны ў Афганістане — ураджэнцах і жыхарах Берасцейшчыны. У сустрэчы прыняла ўдзел І. К. Швароб, загадчык музеем гісторыі афганскай вайны ў ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. І. Хована». В. І. Хован — выпускнік гэтай школы, які загінуў у Афганістане. Яна расказала пра работу музея і яго экспазіцыю.
У рамках сустрэчы была арганізавана выстава літаратуры «Афганистан — наша память и боль».
С. У. Пухальскі адказаў на пытанні прысутных у зале.
Мерапрыемства асвятляла тэлекампанія «Лагуна ТВ».
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74