![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
5 мая 2025 г. у рамках мерапрыемстваў да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбыўся міжрэгіянальны відэамост з удзелам спецыялістаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, Пензенскай абласной бібліятэкі імя М. Ю. Лермантава (Расійская Федэрацыя), Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ф. І. Панфёрава г. Іванава Брэсцкай вобласці.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся дырэктар Пензенскай абласной бібліятэкі Пярвушкін Уладзімір Іванавіч, намеснік дырэктара Брэсцкай абласной бібліятэкі Верамчук Ларыса Эдуардаўна, дырэктар Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Данількевіч Алена Іванаўна. Далей адбылася канструктыўная размова па абмене вопытам бібліятэчнай работы ў кантэксце грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі.
Загадчык агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі Тамара Васільеўна Глазкова расказала аб фарміраванні патрыятычных каштоўнасцей і традыцый у моладзі з вопыту работы абласной бібліятэкі. Загадчык аддзела бібліятэказнаўства Ала Сцяпанаўна Кузьміна пазнаёміла ўдзельнікаў відэамаста з інавацыйнымі падыходамі да патрыятычнага выхавання публічных бібліятэк Брэстчыны.
У канцы мерапрыемства ўдзельнікі выказалі жаданне актыўна выкарыстоўваць фарматы анлайн і афлайн сустрэч для больш эфектыўнага ўзаемадзеяння ў бібліятэчнай сферы.
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74