Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці»: выстава ў Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце

«Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці»: выстава ў Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце

«Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці»: выстава ў Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце

4 снежня 2025 года, у дзень 86-й гадавіны ўтварэння Брэсцкай вобласці, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прадставіла экспазіцыю «Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці» ў Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце. З матэрыяламі экспазіцыі азнаёміліся старшыня аблвыканкама Пётр Аляксандравіч Пархомчык, яго намеснікі, кіраўнікі і спецыялісты ўсіх упраўленняў, моладзь з навучальных устаноў і грамадскіх арганізацый, у тым ліку БРСМ, гарадскі маладзёжны парламент, Брэсцкі абласны ліцэй імя П. М. Машэрава і маладзёжны патрыятычны цэнтр.


Экспазіцыя ўключыла матэрыялы, прысвечаныя брэндам Брэстчыны ў розных галінах жыццядзейнасці грамадства: прамысловасці, сельскай гаспадарцы, транспарце, адукацыі, культуры і г.д. Упрыгожыла выставу навінка гэтага года — маштабнае выданне «Сделано в Беларуси. Знак качества» (Мінск, 2025), якое змясціла інфармацыю аб прадукцыі флагманаў беларускай прамысловасці, у тым ліку аб шэрагу прадпрыемстваў нашага рэгіёна.


Загадчык агульнай чытальнай залы Тамара Васільеўна Глазкова расказала ўдзельнікам падзеі аб гісторыі і сучасных дасягненнях паспяховых прамысловых прадпрыемстваў Брэстчыны («BREMOR», ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», ЗАТ «Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў"», РУП «Граніт», РУП «Граніт», Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі, Брэсцкі аэрапорт і інш.). Таксама Тамара Васільеўна зрабіла акцэнт на патэнцыяле і перспектывах стварэння брэндавай прадукцыі прадпрыемстваў «Брэстмаш» і «558-ы авіяцыйны рамонтны завод». Значная ўвага была нададзена гісторыка-культурным, турыстычным і экалагічным брэндам Брэстчыны, уключаючы сусветна вядомыя аб'екты — Камянецкуцю вежу, Брэсцкую крэпасць і Белавежскую пушчу.


Мы ганарымся тым, што з'яўляемся часткай гэтага працэсу. Кожны з нас сваёй добрасумленнай працай стварае будучыню нашай Брэстчыны і робіць унёсак у яе росквіт. Са святам, землякі!


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу