Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці»: прэзентацыя ў Брэстэнерга

«Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці»: прэзентацыя ў Брэстэнерга

«Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці»: прэзентацыя ў Брэстэнерга

27 лютага 2025 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці» прэзентавала выставу па аднайменнай тэме кіраўніцтву і спецыялістам РУП «Брэстэнерга».


Экспазіцыя ўключыла матэрыялы, прысвечаныя гістарычным, прамысловым і культурным брэндам Брэстчыны. У цэнтры выставы — новае выданне «Сделано в Беларуси. Знак качества» (Мінск, 2025), якое ўключае інфармацыю аб прадукцыі прадпрыемстваў-флагманаў беларускай прамысловасці (у тым ліку прадпрыемстваў Берасцейшчыны).


Загадчык агульнай чытальнай залы Тамара Васільеўна Глазкова расказала пра гісторыю і сучасныя дасягненні прадпрыемстваў і арганізацый першага рэгіёна, сярод якіх кампаніі «BREMOR», «Савушкін прадукт», «Брэсцкі мясакамбінат», «Пінскдрэў», «Граніт», «Палессе», Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі і інш. Слухачы атрымалі інфармацыю аб сусветна вядомых брэндах (Камянецкая вежа, Брэсцкая крэпасць-герой, Белавежская пушча), а таксама даведаліся пра такія цікавыя «разыначкі» берасцейскага краю, як міжнародны фестываль «Мотальскія прысмакі» (Іванаўскі раён), музей «Бездзежскі фартушок» (Драгічынскі раён), экалагічны фестываль «Спораўскія сенакосы» (Бярозаўскі раён) і інш.


Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалогіі і сацыяльнай рабоце Андрэй Міхайлавіч Гарох уручыў бібліятэцы новае кніжнае выданне, прысвечанае «Брэстэнерга».


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу