Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



BREMOR. Робім жыццё лепшым: новая сустрэча праекта «Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці»

BREMOR. Робім жыццё лепшым: новая сустрэча праекта «Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці»

BREMOR. Робім жыццё лепшым: новая сустрэча праекта «Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці»

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ў 2025 г., які адкрывае пяцігодку якасці (2025–2029), працягвае сустрэчы ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці».


Мэта праекта — пазнаёміць жыхароў Брэстчыны (перш за ўсё маладое пакаленне) з прыкладамі паспяховай працы прадпрыемстваў і арганізацый, якія з'яўляюцца «візітнымі карткамі» #1рэгіёна і ўносяць важкі ўклад у развіццё Рэспублікі Беларусь.


У 2024 г. прайшлі сустрэчы з супрацоўнікамі Брэсцкай мытні, калектывам абласной газеты «Заря» і спецыялістамі Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці.


20 лютага 2025 г. адбылася сустрэча з прадстаўнікамі кампаніі BREMOR — лідарам харчовай прамысловасці не толькі вобласці, але і рэспублікі — дырэктарам па агульных пытаннях Уладзімірам Анатольевічам Куляшовым, кіраўніком аддзела PR Кацярынай Сяргееўнай Тарасевіч і спецыялістам па PR Таццянай Аляксандраўнай Гершанюк.


Таццяна Аляксандраўна пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства — старшакласнікаў сярэдніх школ № 3 і № 7 г. Брэста, з гісторыяй кампаніі, сучаснымі дасягненнямі па вытворчасці прадуктаў харчавання высокай якасці і сацыяльнымі праектамі. Уладзімір Анатольевіч расказаў аб арганізацыі кадравай работы; магчымасцях і перспектывах працы ў кампаніі для моладзі, у тым ліку звярнуў увагу на атрыманне бясплатнай адукацыі ў каледжах г. Брэста з размеркаваннем на прадпрыемства па мэтавым накіраванні.


Госці адказалі на шматлікія пытанні зацікаўленых слухачоў. Таксама для аўдыторыі адбылася пазнавальная віктарына з розыгрышам прызоў ад BREMOR, а ў канцы сустрэчы арганізавана дэгустацыя марожанага «ЮККИ».


У рамках мерапрыемства была падрыхтавана выстава літаратуры «BREMOR. Мара, увасобленая ў жыццё», якая ўключыла зборнікі, альбомы, публікацыі з перыядычных выданняў, каталогі прадукцыі апошніх гадоў, а таксама матэрыялы аб сацыяльнай місіі кампаніі — «тварыць дабро».


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу