|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
24 снежня 2025 г. у Публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага прайшлі бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для жыхароў г. Брэста.
Старэйшы кансультант Брэсцкай гарадской натарыяльнай канторы А. Л. Гуляк растлумачыла тым, хто звярнуўся да яе за дапамогай, як правільна аформіць права ўласнасці па спадчыне, здзейсніць падзел сумесна нажытай маёмасці, атрымаць даверанасць. Усе зацікаўленыя атрымалі памяткі і брашуры, якія змяшчаюць тлумачэнні па здзяйсненні асобных відаў натарыяльных дзеянняў. Гэтыя матэрыялы дапамогуць грамадзянам арыентавацца ў прававых пытаннях і разумець, якія натарыяльныя паслугі могуць быць ім неабходны.
Адвакат юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёна г. Брэста Р. С. Барычэўская пракансультавала наведвальнікаў па пытаннях карыстання зямельным участкам і вырашэння зямельных спрэчак, дала парады па правільным уступленні ў спадчыну, складанні іскавай заўвагі і інш.
У рамках прававога кансультавання юрыдычную дапамогу атрымалі дзесяць чалавек.
Публічны цэнтр прававой інфармацыі
+375 162 57 48 74