Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Бясплатны доступ да праекту «Строки, опалённые войной» на платформе ІВІС

Бясплатны доступ да праекту «Строки, опалённые войной» на платформе ІВІС

Бясплатны доступ да праекту «Строки, опалённые войной» на платформе ІВІС

Напярэдадні святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі кампанія ІВІС пры падтрымцы Віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі рэалізуе праект па захаванні гістарычнай памяці «Строки, опалённые войной».


У рамках праекту зарэгістраваным карыстальнікам Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прадастаўляецца бясплатны доступ да электроннага архіва перыядычных выданняў 1941–1945 гадоў: газет «Правда», «Известия», «Литературная газета»; штотыднёвіка «Огонёк» і партызанскага друку Беларусі 1942–1944 гг.


Доступ адкрыты з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2025 года ў наступных структурных падраздзяленнях:


аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы;

аддзел перыядычных выданняў;

агульная чытальная зала;

сектар краязнаўства.


Для аддаленага доступу карыстальніку неабходна атрымаць лагін і пароль.


Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:

+375 162 57 48 77 (аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы).


listovka_kollekciey_stroki_opalyonnye_voynoy.jpg


Зварот да спісу