![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
16 лютага 2025 г. удзельнікі чытацкага клуба «КанТэкст» сабраліся, каб пагаварыць аб прыродзе ў літаратуры. На сустрэчу з імі прыйшоў дзіўны госць, легенда нашага горада, стваральнік Кветка паркаў, спявак, пісьменнік, блогер Кірыл Кветка. Многія брастаўчане (і не толькі) ведаюць і на свае вочы бачылі, якія дзіўныя кветкі вырошчвае Кірыл. Прысутным Кірыл распавёў аб сваім захапленні, паказаў фотаздымкі, падарыў кожнаму насенне паўлоўніі (адамава дрэва) і адказаў на мноства пытанняў, а яшчэ даў слушныя парады.
Пасля выступлення нашага госця пачалося абмеркаванне кніг. Успомнілі нямала дзіцячых аўтараў і іх займальныя і кранальныя апавяданні. Ігар Акімушкін, Віталь Біянкі, Канстанцін Паўстоўскі — як прыгожа яны апісвалі прыроду ў сваіх творах! У адной з удзельніц кніга Віктара Астаф'ева «В тайге у Енисея» з цудоўнымі малюнкамі М. Усцінава беражліва захоўваецца і перадаецца ад дзяцей да ўнукаў. А яшчэ на сустрэчы зачытвалі невялікія ўрыўкі з твораў, а аўтараў і назву твораў трэба было адгадаць.
Георгій Скрабіцкі з'яўляецца першым савецкім пісьменнікам, які напісаў пра Белавежскую Пушчу («В Беловежской Пуще»). Гэтая кніга перавыдавалася чатыры разы. Хтосьці падзяліўся разважаннямі жывапісца Іллі Рэпіна «Мои восторги» аб сутыкненні выяўленчага і слоўнага мастацтваў. Цікавым быў аповед пра шляхавыя нататкі Пржэвальскага ў Цэнтральную Азію, названае ім «Первым Тибетом». Успомнілі і Фёдара Конюхава, які падарожнічае ў адзіночку ў 74 гады.
Вылучылі і яшчэ некалькі кніг — турэцкай пісьменніцы Эліф Шафак «Остров пропавших деревьев», Алівіі Оўэнс «Там, где раки поют». У Шафак апавяданне ідзе ад імя фігавага дрэва (смакоўніцы). Апроч гістарычных падзей, узнімаюцца пытанні экалогіі і абароны птушак. Больш за 400 тысяч птушак былі злоўлены ў пастку і забіты браканьерамі восенню 2023 года на Кіпры. Злоўленых птушак зламыснікі прадаюць у рэстараны. На востраве распаўсюджана страва, якую гатуюць са смажаных пеўчых птушак. Яркае ўяўленне аб раслінным і жывёльным свеце англійскіх балот дае мастацкая кніга Дэліі Оўэнс «Там, где раки поют». Дэлія — даследчыца і зоаабаронца дзікай прыроды, а гэта яе першы раман, напісаны ў 69 гадоў.
Казалі і пра шматлікія іншыя кнігі: Аляксандра Нікалаенку «Муравьиный Бог», Джэка Лондана «Золотой каньон», Гай Кей «Звёздная река». Зараз за акном люты і адзін удзельнік прачытаў верш Ігара Севяраніна «Февраль».
Далучайцеся да нашага клуба і адкрывайце новыя кніжныя гарызонты!
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09