![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
26 студзеня 2025 г. Беларусь адзначыць Дзень беларускай навукі. Гэта свята, устаноўленае ў 1993 годзе, як прызнанне вялізнага ўкладу айчынных навукоўцаў у развіццё краіны, адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.
З 20 студзеня па 17 лютага 2025 года ў аддзеле перыядычных выданняў экспануецца выстаўка «Беларуская навука ў фокусе часу», прымеркаваная да гэтай даты.
Навука ў Беларусі з'яўляецца нацыянальным прыярытэтам і рэсурсам, які садзейнічае развіццю эканомікі, умацаванню суверэнітэту і бяспекі краіны. Развіццю навукі ўдзяляецца асаблівая ўвага з боку Кіраўніка дзяржавы і ўрада. І гэта не выпадкова. Навукова-тэхнічны прагрэс заўсёды быў ключавым фактарам развіцця грамадства. Вядучым даследчым і навуковым цэнтрам краіны з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, заснаваная ў 1928 годзе.
На выставе прадстаўлены публікацыі з перыядычных выданняў аб дасягненнях і адкрыццях беларускіх вучоных у розных галінах навукі і тэхнікі, прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці на бліжэйшую перспектыву, артыкулы аб вядомых вучоных, выхадцах з Беларусі, а таксама матэрыялы аб укладзе ў беларускую навуку маладых вучоных.
Выстава падрыхтавана па матэрыялах часопісаў «Наука и инновации», «Экономика Беларуси», «Союзное государство», «Проблемы управления», «Беларуская думка» і інш.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39