Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 21 па 30 чэрвеня 2019 г. у Беларусі адбудуцца II Еўрапейскія гульні. У праграму спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў уключаны 15 відаў спорту: бадмінтон, баскетбол, бокс, барацьба, веласпорт, гімнастыка, грэбля на байдарках і каноэ, лёгкая атлетыка, самба і інш. Будзе разыграна 189 камплектаў медалёў у 23 спартыўных дысцыплінах. Спаборнічаць за права называцца лепшымі будуць больш за 4000 спартсменаў.
Гэтай падзеі Брэсцская абласная бібліятэка імя М. Горкага прысвятіла шэраг выстаў, ля якіх рэгулярна праходзяць інформацыйныя часы для моладзі.
Аддзел абанемента прадстаўляе кніжную выставу «Беларусь: II Европейские игры 2019 г.», дзе падабраны выданні з фондаў абанемента і агульнай чытальнай залы па гісторыі спорту, арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў, аб славутых спартсменах Беларусі. Таксама на выставе экспануюцца матэрыялы па развіцці і сучасным стане спорту на Брэстчыне.
У чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў з 12 мая экспануецца выстава з цыкла «Событие года в Беларуси» «II Европейские игры: 21–30 июня 2019», якая рэгулярна папаўняецца новымі матэрыяламі аб падрыхтоўцы да спартыўнага свята. На выставе можна пазнаёміцца з інфармацыяй аб правілах правядзення гульняў, кошце квіткоў на асобныя віды спаборніцтваў, цырымоніі адкрыцця і культурнай праграме II Еўрапейскіх гульняў, медалях, спартыўнай форме беларускіх спартсменаў, руху грамадскага транспарту, замежных турыстах. Выстава подрыхтавана па матэрыялах перыядычных выданняў: «Наш спорт», «Беларусь», «Беларуская думка», «Мир спорта», «Заря», «СБ. Беларусь сегодня» і інш. Экспазіцыя будзе і далей знаёміць чытачоў з матэрыяламі аб спартыўных спаборніцтвах II Еўрапейскіх гульняў.
Запрашаем балельшчыкаў і аматараў спорту ў Бібліятэку для знаёмства з прадстаўленымі на выставах дакументамі.
Ляпешка Таццяна Пятроўна,
бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39