Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 1 па 10 верасня 2019 г. у Беларусі праходзіць акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Мэта акцыі — фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці.
28 жніўня ў агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прайшла сустрэча супрацоўнікаў Бібліятэкі з галоўным спецыялістам аддзела па надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару Установы «Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС» Гоманам Міхаілам Міхайлавічам. Ён прачытаў лекцыю аб дзеяннях пры ўзнікненні пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў, зрабіўшы ўпор на сітуацыйныя задачы, якія прапанаваў вырашыць супрацоўнікам.
Не застаўся ў баку ад гэтай акцыі і аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва. Для юных чытачоў падрыхтаваны 2 выставы пад агульнай назвай «Наша безопасность — в наших руках». Літаратура адбіралася з улікам узроставых асаблівасцей чытачоў: для малых, вучняў пачатковай і сярэдняй школ і старшакласнікаў. На выставах прадстаўлены кнігі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, якія вучаць прадбачыць небяспечныя сітуацыі і правільна дзейнічаць у выпадку іх узнікнення. Большасць выданняў утрымліваюць гульнявыя заданні, тэсты, сітуацыйныя задачы, якія развіваюць творчыя магчымасці дзіцяці.
2 верасня ў Бібліятэцы для чытачоў 5–9 гадоў адбылася вясёлая гульня «Азбука АБЖ», падчас якой дзеці даведаліся, што такое небяспечныя і надзвычайныя сітуацыі, навучыліся выяўляць і прадбачыць небяспекі, запомнілі галоўныя формулы АБЖ. Найбольшую цікавасць у дзяцей выклікала заданне па вызначэнні сродкаў пажаратушэння ў розных выпадках (вада, вогнетушыцель, пясок).
3 верасня з чытачамі 10–16 гадоў была праведзена інфармацыйная гадзіна па тэме «Прычыны ўзнікнення пажараў у жылых памяшканнях. Небяспека электрычнасці і электрапрыбораў». Напрыканцы слухачы з задавальненнем рашалі сітуацыйныя задачы, бурна абмяркоўваючы варыянты адказаў.
Садзейнічанне выхаванню ў чытачоў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі і развіццю ў іх вопыту бяспечнай жыццядзейнасці — вось мэты, якіх прытрымліваецца Бібліятэка, прымаючы ўдзел у «Адзіным дні бяспекі».