Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Ад літары да слова»: выстава да Міжнароднага дня роднай мовы

«Ад літары да слова»: выстава да Міжнароднага дня роднай мовы

«Ад літары да слова»: выстава да Міжнароднага дня роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы — асаблівы дзень. Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай.


Родная мова — адзiн з першых сродкаў адрознення нацыянальнасцей i культур. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, усвядомiў, што мова — гэта сапраўды наша багацце. Ведаць i абараняць яе — наш абавязак. Дарэчы, эксперты ЮНЭСКА вырашылі, што беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, а гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.


З 17 да 28 лютага 2025 г. у аддзеле абанемента будзе дэманстравацца кніжная выстава «Ад літары да слова». Экспазіцыя прадставіць кнігі на роднай мове: ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў, выданні па гісторыі кнігі, кнігі пісьменнікаў Брэстчыны, кнігі пісьменнікаў-юбіляраў.


2025 год багаты на даты. Сярод юбіляраў года такія вядомыя беларускія аўтары, як Кузьма Чорны, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Іван Навуменка, Рыгор Барадулін, Сяргей Трахімёнак і інш.


Наша родная Брэстчына таксама багата на літаратурныя таленты. Мастацкае слова рэгіёна вядома не толькі на тэрыторыі нашай краіны, але і далёка за яе межамі. Ёсць у краі свае паэты, празаікі і літаратуразнаўцы, перакладчыкі. Сярод іх Анатоль Бензярук, Расціслаў Бензярук, Зінаіда Дудзюк, Анатоль Брытун, Валерый Грышкавец, Аляксандр Валковіч і інш.


На выставе прадстаўлены таксама даведачныя выданні, падручнікі, якія дапамогуць удасканаліць веданне роднай мовы, навукова-папулярная літаратура, энцыклапедыі і слоўнікі.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу