![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У 2020 г. спаўняецца 75 гадоў Перамогі СССР у Вялікай Айчыннай вайне. Усё далей адыходзіць ад нас 9 мая 1945 г., але мы па-ранейшаму памятаем, якой цаной дасталася нашым дзядам і прадзедам Перамога. Гісторыя перажытай народам трагедыі і заваяванай Перамогі і сёння жыве з намі. Аб Вялікай Айчыннай вайне напісаны сотні тысяч старонак навуковых, навукова-папулярных і мастацкіх тэкстаў. У 2020 г. у бібліятэках Брэсцкай вобласці пройдуць мерапрыемствы ў рамках абласной патрыятычнай акцыі «Была вайна. Была Перамога», накіраваныя на папулярызацыю і прасоўванне літаратуры ваенна-патрыятычнай тэматыкі, захаванне гістарычнай памяці народа, выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму.
У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага пройдуць наступныя мерапрыемствы:
- паэтычны злёт «Перамога, якая нас аб’ядноўвае» (агульная чытальная зала, аддзел абанемента);
- Дзень памяці «Дзеці вайны» (аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва);
- сустрэчы і прэзентацыі ў цыкле «Памяць мастацтва» — «Музыка вайны» і «Фільмы вайны» (аддзел літаратуры па мастацтве);
- выстава-панарама «Вялікая Перамога — Вялікая творчасць» (аддзел абанемента, агульная чытальная зала, аддзел літаратуры па мастацтве);
- выстава «Помнікі Перамогі. Брэст» (аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі);
- выданне метадычных рэкамендацый для публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці «Была война. Была Победа!» (аддзел бібліятэказнаўства).