![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
26 верасня 2024 г. дацэнт кафедры гарадскога і рэгіянальнага развіцця факультэта прыродазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Аляксандр Аляксандравіч Сідаровіч перадаў у фонд бібліятэкі шчодры дар — 10 экзэмпляраў аўтарскіх манаграфій: «Миграция как фактор формирования регионального демографического пространства Беларуси: роль и оценка скрытых масштабов на основе переписей населения 1989–2019 годов» (Брэст, 2023; 5 экзэмпляраў) «Городские поселения Беларуси: формирование сети и современный социально-экономический профиль» (Брэст, 2024; 5 экзэмпляраў).
Аляксандр Аляксандравіч — аўтар больш за 140 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый (у т. л. у замежных часопісах), калектыўнага навуковага зборніка, 3 вучэбна-метадычных комплексаў і 3 манаграфій; член секцыі геаграфіі і картаграфіі Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, член Навукова-метадычнага савета па геаграфіі Вучэбна-метадычнага савета па біялогіі і біятэхналогіі , член Савета Вучэбна-метадычнага аб'яднання па экалагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сярод навуковых інтарэсаў вучонага — дэмаграфія, геаграфія насельніцтва, урбанізацыя і гарадское планаванне, пенсійнае забеспячэнне, працоўныя рэсурсы, рэгіянальная эканоміка і г. д.
У манаграфіі «Миграция как фактор формирования регионального демографического пространства Беларуси» разглядаюцца прасторава-часавыя тэндэнцыі і заканамернасці міграцыйных працэсаў у Беларусі з улікам рэальных маштабаў міграцыйных перамяшчэнняў насельніцтва. Аўтарам распрацаваны геадэмаграфічны падыход ацэнкі міграцыйнага фактара ў фарміраванні дэмаграфічнага патэнцыялу рэгіёнаў, выяўлены маштабы скрытай міграцыі па дадзеных перапісаў насельніцтва 1989–2019 гг. і праведзена ацэнка міграцыйных страт на ўзроўні адміністрацыйна-тэрытарыяльных абласцей і раёнаў Беларусі. Таксама ў выданні аўтар публікуе рэгіянальныя прагнозы колькасці насельніцтва да 2035 г. і дае рэкамендацыі па ўдасканаленні дэмаграфічнай і міграцыйнай палітыкі ў Беларусі.
У манаграфіі «Городские поселения Беларуси» аналізуюцца этапы фарміравання сучаснай сістэмы гарадскіх паселішчаў Беларусі; абагульняюцца дадзеныя аб іх адміністрацыйнай і функцыянальнай структуры; прадстаўлена канцэпцыя сацыяльна-эканамічных профіляў населеных пунктаў, якая адлюстроўвае іх ролю ў сістэме рассялення і дазваляе інтэрпрэтаваць мадэлі міграцыйных паводзін насельніцтва ў сувязі з месцам паселішчаў у тэрытарыяльным падзеле працы іх спецыялізацыяй. Гэтая праца ўяўляе асаблівую каштоўнасць для бібліятэкі, таму што тыраж выдання складае ўсяго 50 экзэмпляраў.
Выданні адрасуюцца спецыялістам у галіне сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, дэмаграфіі, рэгіянальнай эканомікі, выкладчыкам устаноў вышэйшай адукацыі, аспірантам і студэнтам геаграфічных спецыяльнасцей.
У бліжэйшы час манаграфіі папоўняць фонды агульнай чытальнай залы і сектара краязнаўства і будуць даступны ўсім карыстальнікам Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.
Выказваем удзячнасць Аляксандру Аляксандравічу Сідаровічу за бескарыслівы ўклад у папаўненне фондаў. Жадаем новых навуковых здзяйсненняў на карысць нашай краіне.
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 52 72 81