|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
Юбілярамі ў свеце літаратуры могуць быць не толькі паэты і пісьменнікі, але і кнігі. Творы, створаныя шмат гадоў таму, застаюцца запатрабаванымі і зараз, не губляючы сваёй папулярнасці сярод чытачоў.
Такую важную дату, як юбілей свайго першага афіцыйнага выхаду ў свет, сёлета адзначаюць шэраг знакавых і любімых чытачамі твораў. Якія кнігі мы можам павіншаваць з паўвекавым, стогадовым і нават больш важкім тэрмінам літаратурнага жыцця? Пра гэта — у нашай новай выставе «50 плюс: круглыя даты ў жыцці вядомых кніг», якая будзе дэманстравацца ў аддзеле абанемента з 3 па 23 лістапада 2025 года.
Апавяданні, аповесці, казкі, раманы, вершы і паэмы: вясёлыя і сумныя, наіўныя і кранальныя, якія наводзяць на разважанні і прымушаюць верыць у цуд — усе гэтыя кнігі вельмі розныя. Яны напісаныя рознымі аўтарамі ў розных краінах і ў розны час, але іх аб'ядноўвае адно: імі ўсё гэтак жа зачытваюцца дарослыя і адчыняюць для сябе дзеці.
На выставе прадстаўлены кнігі беларускіх, расійскіх і замежных аўтараў. Адкрываюць экспазіцыю кнігі-юбіляры беларускіх аўтараў: 115 гадоў зборніку вершаў Я. Коласа «Песні-жальбы» (1910 г.), 115 гадоў зборніку Я. Купалы «Гусляр» (1910 г.), 100 гадоў зборніку «Крапіва» К. Крапівы (1925). 225 гадоў таму ўпершыню было апублікавана «Слова пра паход Ігаравы» (1800 г.). Двухсоты юбілей адзначае камедыя А. С. Грыбаедава «Гора ад розуму» (1825 г.). 185 гадоў таму ўпершыню быў выдадзены раман М. Ю. Лермантава «Герой нашага часу» (1840 г.). Стогадовы юбілей у кніг М. Шолахава, М. Булгакава, М. Горкага, С. Ясеніна, В. Маякоўскага, М. Цвятаевай і інш.
Чакаем вас!
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09