Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Кнігі ў дар бібліятэцы

Кнігі ў дар бібліятэцы

Кнігі ў дар бібліятэцы

Штогод 9 снежня ў Расійскай Федэрацыі адзначаецца Дзень Герояў Айчыны. У гэтае памятнае для брацкага народа свята Брэсцкую абласную бібліятэку з сяброўскім візітам наведалі супрацоўнікі Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце — консул Аляксей Сяргеевіч Нікалаеў і віцэ-консул Сяргей Леанідавіч Лапцеў — а таксама даўні сябар бібліятэкі, аўтар шматлікіх твораў аб буднях ваенных маракоў, капітан 1 рангу, кадравы ваенны, падводнік, блакаднік Валерый Фёдаравіч Касатонаў.


Валерый Фёдаравіч перадаў у дар бібліятэцы тры тамы з серыі «Командую флотом», прысвечаныя Герою Савецкага Саюза адміралу флоту Уладзіміру Апанасавічу Касатонаву. У ходзе гутаркі супрацоўнікаў Генконсульства з намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці Ларысай Эдуардаўнай Верамчук абмяркоўваліся планы сумеснай працы.


Дзякуем гасцям за візіт і дары, спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва.


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці,

+375 162 52 72 81



Зварот да спісу