Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



22 чэрвеня — Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня — Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня — Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны  і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня 1941 года — адна з самых журботных дат у гісторыі Беларусі — Дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Чым далей углыб часоў сыходзяць ад нас падзеі 1941–1945 гг., тым вастрэй адчуваецца неабходнасць зноў і зноў вяртацца да іх: успамінаць загінуўшых у баях, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і хвароб; пазнаваць новыя факты трагедыі.

 

У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. 18, 19, 20 чэрвеня ў дзіцячым аддзеле для выхаванцаў прышкольных аздараўленчых лагераў пачатковай школы № 2, СШ № 11, гімназій №№ 3, 6 г. Брэста адбыліся ўрокі мужнасці «Як гэта было?» і гадзіна памяці «Дзеці вайны». Дзеці даведаліся аб трагічных старонках у гісторыі нашай Радзімы, абароне Брэсцкай крэпасці, партызанскім руху, вялікіх бітвах, дзецях вайны; дзякуючы выставе «А раніцы ўжо не было» азнаёміліся з мастацкай літаратурай па тэме.

 

У рамках праекта «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае» выстава літаратуры ў агульным чытальным рэгулярна папаўняецца новымі выданнямі. Бібліятэкары праводзяць індывідуальныя кансультацыі па матэрыялах і дакументах, прадстаўленых на экспазіцыі. Урокі гісторыі па матэрыялах выставы з віктарыны «Вайна. Перамога. Памяць» наведалі студэнты БрДТУ і БрДУ імя А. С. Пушкіна, навучэнцы агульнаадукацыйных школ, абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву, каледжаў г. Брэста.

 

Аддзел сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу

+375 162 57 48 76



Зварот да спісу