Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка 2024 г. — у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыліся два відэамосты: «Близкий берег: Мурманская область и Беларусь» з Мурманскай дзяржаўнай абласной універсальнай навуковай бібліятэкай; «СОЗВУЧИЕ: язык литературы — язык дружбы» з Пензенскай абласной бібліятэкай для дзяцей і юнацтва.

 

У мерапрыемстве «Близкий берег: Мурманская область и Беларусь» прынялі ўдзел супрацоўнікі і чытачы абласной бібліятэкі, а таксама члены Брэсцкага абласнога аддзялення РГА «Рускае грамадства». Брэсцкія бібліятэкары прадставілі свой рэгіён Беларусі, яго гістарычныя і культурныя асаблівасці, значэнне і дасягненні; расказалі пра галоўныя культурна-гістарычныя брэнды Брэста і пра сваю работу па захаванні рэгіянальнай гісторыі і культуры.

 

Галоўныя бібліятэкі Мурманска і Брэста сталі пляцоўкамі для знаёмства членаў нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Белорусы Мурмана», аб'яднання беларусаў Мурманскай вобласці «Радзіма», нацыянальнага беларускага ансамбля «Завея» са сваімі калегамі з Брэсцкага аддзялення «Рускага грамадства». У мерапрыемстве прынялі ўдзел ураджэнцы Брэсцкай вобласці з Мурманска, з Брэсцкай боку ўдзельнікі сустрэчы падзяліліся сваімі фактамі біяграфіі, звязанымі з Мурманскай і Кольскай Поўначчу.

 

Таксама супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі распавялі пра свае праекты да 85-годдзя заснавання Брэсцкай вобласці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Відэамост «СОЗВУЧИЕ: язык литературы — язык дружбы» быў прысвечаны трагічным старонкам агульнай гісторыі беларускага і рускага народаў — Вялікай Айчыннай вайне, адлюстраванай у дакументальных кнігах пісьменнікаў-франтавікоў Я. Брыля, У. Калесніка, А. Адамовіча «Я з вогненнай вёскі...» і Д. Граніна і А. Адамовіча «Блакадная кніга». Праз відэасувязь дзесяцікласнікі СШ № 3 г. Брэста сустрэліся са сваімі аднагодкамі — навучэнцамі 10-х класаў СШ № 47 і 11-х класаў СШ № 32 г. Пензы.

 

Берасцейцы распавялі аднагодкам з Расіі пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку на Берасцейшчыне: пра карную аперацыю «Прыпяцкія балоты», пра расстрэл выхаванцаў Дамачаўскага дзіцячага дома, пра лагер смерці «Калдычова» ў Баранавіцкім раёне і пра вогненную сястру Хатыні — вёску Дрэмлёва. Пасля гэтага расказалі аб дакументальным зборніку ўспамінаў ацалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі «Я з вогненнай вёскі»: яго аўтарах, якія прайшлі праз нягоды вайны, гісторыі стварэння кнігі, зачыталі хвалюючыя сэрцы кожнага ўрыўкі.

 

Школьнікі з Пензы прысвяцілі свае выступленні трагедыі блакады Ленінграда. Яны распавялі пра жыццё жыхароў горада падчас блакады, пра дарогу жыцця, пра творчасць знакамітага пісьменніка-франтавіка Данііла Граніна і яго сумеснай з Алесем Адамовічам «Блакаднай кнізе». Зачыталі ўрыўкі з кнігі, якія апавядаюць пра дзяцей блакаднага Ленінграда; пра тое, як паміраюць ад голаду людзі дзяліліся апошнімі скарынкамі хлеба з жывёламі; пра тое, як любоў да кніг і мастацтву дапамагала выжываць у нечалавечых умовах голаду, холаду і абстрэлаў.

 

У дзень агульнага свята беларусаў і расіян сустрэчы яшчэ раз прадэманстравала непарыўную сувязь нашай гісторыі і культуры, якая звязвае разам лёс нашых краін, вялізную колькасць гістарычных падзей, лёсы канкрэтных людзей і якая прадвызначае нашу агульную будучыню.



Зварот да спісу