![]() |
![]() |
![]() |
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
28 чэрвеня 2017 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбудзецца прэзентацыя кнігі вучонага, пісьменніка, гісторыка, краязнаўца, аўтара навуковых манаграфій, прафесара Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Анатоля Гладышчука «Замок Берестейский. Книга первая. Русь».
У прэзентуемым выданні зроблена спроба абгрунтавання першага пісьмовага згадвання Бярэсця ў 1017 годзе. Для гэтага аўтар даследуе як усе вядомыя гістарычныя крыніцы, так і сучасныя працы данай тэматыкі. З каментарыямі і адсылкамі да картаграфічных матэрыялаў ён размяшчае «Реестръ замку Берестейского 1566 года». Аўтар выказвае гіпотэзы аб лакалізацыі дзвюх старажытных дамінант берасцейскай гісторыі: вежы «яко Каменецкой» і царквы «святого Петра», распавядае аб сенсацыйных раскопках Бярэсця ў 1970-х гг., удзельнікам якіх ён быў.
Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва,
(вул. Куйбышава, 32).
Пачатак а 16-й гадзіне.
Уваход вольны.
Тэлефон для даведак: + 375 162 57 48 79