Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Уручэнне літаратурнай прэміі імя У. Калесніка – 2010.


25 лістапада 2010 г. ў г. Лунінцы адбылася чарговая ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі імя У. Калесніка . Шчыра віншуем пераможцаў і чакаем новых кніг ад пісьменнікаў Берасцейшчыны.


Літаратурная прэмія імя У. Калесніка была ўстаноўлена старшынёй Брэсцкага абвыканкама К.А. Сумарам у 2007г. і прысуджаецца ў трох намінацыях: проза, паэзія, дзіцячая літаратура. Чарговая ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі адбылася 25 лістапада 2010 г. ў г.Лунінцы. Сярод сёлетніх кніг-намінантаў на ганаровую ўзнагароду – творы Л. Красеўскай, С. Локтыш, Г. Тамашэвіча, В. Вабішчэвіча, Л. Валасюка, М. Аляксандрава, Н. Парчук, А. Корнева, А. Валковіча, Р. Гусевай, В. Пракаповіч, В. Літвінчука, В. Папко і І. Мельнічука.

Аўтарытэтная камісія, у склад якой, дарэчы, уваходзіць і дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі Т.П. Данілюк, прызнала лаўрэатамі зборнікі паэзіі Надзеі Парчук “Раскрыліўся бусел над хатай”, “Зарунее жыта зноў” і Віктара Вабішчэвіча “Уражанне”, кнігі прозы Аляксандра Валковіча “Алеся. Беловежские сны” і “Берёза белая. Берёза черная”. У намінацыі “Дзіцячая літаратура” прэмію атрымала Алена Савосціна ( псеўданім Зоя Гарадзецкая) за кнігу п’ес для дзяцей “Сказки новогоднего леса”.

Для ўдзельнікаў свята ў фае лунінецкага кінатэатра Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага разгарнула выставу літаратурных твораў нашых землякоў “Берасцейскае літаратурнае вогнішча. 2006-2010”. Вядомы беларускі мастак Янка Рамановіч, які жыве ў Моталі, прадэманстраваў свае карціны. Абедзве выставы мелі вялікі поспех сярод прысутных і ўпрыгожылі свята.

Літаратурную прэмію лаўрэатам уручыў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Л.А. Цупрык.

На працягу снежня і студзеня кніжная выстава, якая была прадстаўлена на літаратурным свяце, будзе працаваць у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Падрыхтавалі выставу супрацоўнікі аддзела Т.С. Кавенька і С.М. Паўловіч.

Літаратурная прэмія імя У.Калесніка 2007-2009.

2007 
ПРОЗА 
М. Купрэеў “Палеская элегія”

ПАЭЗІЯ 
В. Гришковец «Белой вежы свет»

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА 
В. Гапееў “Пастка на рыцара”

2008 
ПРОЗА 
З. Дудзюк “Кола Сварога”
В. Ласкович «Отзвук далекой грозы»

ПАЭЗІЯ 
зборнік “Трохперсце” М.Рудкоўскі, М.Пракаповіч, А.Каско

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА 
Р. Бензярук “Зайцаў кажушок”

2009 
ПРОЗА 
А. Паплаўскі “Пастка для рэха”
А. Юдицкий “Встречи”

ПАЭЗІЯ 
Н. Мацяш “У прыгаршчах ветру”

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА 
А. Бензярук “Свята для сэрца”