Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Творчая вечарына Лявона Валасюка і прэзентацыя яго новага паэтычнага зборніка “Знакі на валуне”.


Пасля летніх канікулаў прыхільнікі прыгожага пісьменства – літаратары, бібліятэкары, мастакі, студэнты - сустрэліся 9 верасня ў 16:30 у актавай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Тут у рамках Дзён беларускага пісьменства адбылася творчая вечарына вядомага берасцейскага пісьменніка, мастака Лявона Валасюка і прэзентацыя яго новага паэтычнага зборніка “Знакі на валуне”. Вядучая - кандыдат філалагічных навук – Святлана Варонік пазнаёміла прысутных з жыццёвым лёсам і творчасцю спадара Лявона. Знаныя беларускія пісьменнікі і літаратуразнаўцы Іван Мельнічук, Мікола Сянкевіч, Генадзь Праневіч адзначылі асаблівасці творчай манеры Валасюка. Са сваімі заўвагамі выступілі таксама рэдактары паэтычных зборнікаў творцы вядомыя паэты Алесь Каско і Мікалай Аляксандраў. Выбітны берасцейскі мастак Міхась Канькоў павіншаваў сябра з выхадам новай кнігі “Знакі на валуне”, якая радуе творчую інтэлігенцыю не толькі зместам, але і густоўнымі выдавецкімі якасцямі.


Вечарына атрымалася цікавай і па-сяброўску цёплай. Застаецца толькі чакаць наступнай сустрэчы пісьменнікаў і чытачоў, якая зусім не за гарамі. 23 верасня – творчая вечарына Мікалая Аляксандрава з нагоды выхаду новай кнігі “Долгий путь в Китеж”.