Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Творчая сустрэча з Алесем Карлюкевічам


Творчая сустрэча з Алесем Карлюкевічам
У рамках правядзення Года культуры ў Беларусі і святкавання прафесійнага свята – Дня бібліятэк Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага праводзіць 13 верасня 2016 г. творчую сустрэчу з Алесем Мікалаевічам Карлюкевічам, беларускім пісьменнікам, краязнаўцам, журналістам, перакладчыкам, дырэктарам рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда”, галоўным рэдактарам газеты “Звязда”.

Сустрэча пройдзе з удзелам Алеся Мікалаевіча Бадака, беларускага пісьменніка, паэта-песенніка, публіцыста, крытыка, дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” і Аляксандра Сяргеевіча Хаміцкага, дырэктара выдавецтва “Белпрынт”.

На мерапрыемства запрошана творчая інтэлігенцыя Брэстчыны: пісьменнікі, выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры, прадстаўнікі СМІ, а таксама студэнты ВНУ г.Брэста.

Пачатак мерапрыемства – 16.00. 

Наш адрас: г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 48 (лекц. зала). 

Тэлефон для даведак: +375 (162) 20 90 35
Глазкова Тамара Васільеўна