Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Свята беларускай мовы ў Берасце.


Роднае Слова - дар Боскі ўсім народам.
Па слову Божаму ствараўся сусвет і жыцце ў ім.
У роднай мове сімвалічна пазначана гісторыя народа,
яго спрадвечная культура, ягоны лад жыцця.
Роднае Слова - не толькі аддзенне душы, але і сама
душа нацыі. Як заўсёды, актуальны запавет прарока
нацыянальнага адраджэння: "Не пакідайце 
мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!"

У. Конан


19 і 20 лютага ў выставачнай зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54) упершыню адбылося Свята беларускай мовы, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы

Гасцямі свята былі: аўтэнтычны фальклорны гурт “Ветах” ( г. Мінск), ансамбль народнай песні “Купавушка”(Брэст),спявачка Таццяна Беланогая (Мінск) , паэты: Зінаіда Дудзюк, Мікола Пракаповіч, Віталь Рыжкоў.

У рамках святкавання Мiжнароднага дня роднай мовы чытальная зала гуманітарных навук Бiблiятэкi экспанавала выставу літаратуры “Прапрадзедаў маіх жывая мова”. У экспазiцыi былі прадстаўлены кнігі па фальклору, беларуская мастацкая літаратура, у тым ліку і наша берасцейская, пераклады на беларускую мову твораў замежных празаікаў і паэтаў. Госці свята маглі пазнаёміцца з кнігамі-пераможцамі розных конкурсаў:”Слуцкое Евангелие” (дыплом I ступені Міжнароднага конкурсу краін-удзельнікаў СНД “Мастацтва кнігі-2010”), “Зямля сілы.Белавежская пушча”(Гран-пры Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі-2010”і прэмія Прэзідэнта РБ “За духоўнае адраджэнне”2010 года), “Брест. На перекрестке дорог и эпох:1019-2009”(пераможца Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі-2010” у намінацыі “Лепшая кніга, выдадзеная па заказе”), “Никогда не забудем”(Гран-пры Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі-2010”) і шэрагам iншых цікавых кніг.

Наведвальнікі мерапрыемства атрымалі шмат станоўчых эмоцый не толькі ад сустрэчы з песнямi і вершамі , якія гучалі на беларускай мове, але і ад сустрэчы з цікавымі кнігамі.

Выставу падрыхтавалі: Глазкова Т.В., загадчыца чытальнай залы гуманітарных навук і Марашчук І.М, галоўны бібліятэкар.