Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Фінальная сустрэча ў рамках патрыятычнай акцыі «Чытаем верш па-беларуску»


27 мая 2014 года адбылася фінальная сустрэча ў рамках патрыятычнай акцыі «Чытаем верш па-беларуску». Галоўным госцем на мерапрыемстве быў берасцейскі паэт Алесь Канстанцінавіч Каско. Алесь Каско – адна з найбольш адметных і значных асоб у беларускай літаратуры канца XX- пачатку XXI стст.


Ён выдатны паэт-класік, цікавы празаік, уважлівы публіцыст, таленавіты рэдактар слова. За апошняе 10-годдзе Алесем Каско былі выдадзены: вершы, пераклады і запісы «Трохкроп’е», вершы і казкі «Два сонцы», калектыўны зборнік «Трохперсце», вершы і пераклады «Нічога больш», кніга вершаў «Прыадхінуты небасхіл», зборнік паэзіі і прозы “Межавыя знакі”. На сустрэчы прысутнічалі вучні СШ № 7, 15, 22, 29, 30. Алесь Канстанцінавіч чытаў вершы ваеннай тэматыкі са сваіх зборнікаў, размаўляў з навучэнцамі школ пра значнасць падзей Вялікай Айчыннай вайны.

У ходзе сустрэчы вучні задавалі аўтару цікавыя пытанні, прачыталі некалькі вершаў на ваенную тэму. На заканчэнне дырэктар абласной бібліятэкі падзякавала А.К.Каско за ўдзел у акцыі і ўручыла дыплом-падзяку за садзейнічанне ў патрыятычным выхаванні моладзі.

Да акцыі супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы былі падрыхтаваны кніжныя выставы: «Дарагая сэрцу кніга пра вайну», выстава плакатаў «Яны змагаліся за Радзіму», выстава-партрэт «Героі Брэстчыны».


Тэл. для даведак: +375(162) 23 21 19 Пашкевіч Людміла Сцяпанаўна