Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Другая сустрэча ў рамках патрыятычнай акцыі “Чытаем верш па-беларуску!”


7 мая 2014 года ў Бібліятэцы ў рамках патрыятычнай акцыі “Чытаем верш па-беларуску!”, прысвечанай 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбылася другая сустрэча з удзелам пракурора Брэсцкай вобласці Наскевіча І.Д.


І.Д. Наскевіч прачытаў некалькі вершаў ваеннай тэматыкі, у тым ліку верш беларускага пісьменніка П. Прыходзькі “Помнік савецкаму воіну ў Берліне”; расказаў пра лёс супрацоўнікаў пракуратуры ў перыяд вайны, а таксама пра значныя вехі сваёй біяграфіі. 


На мерапрыемстве прысутнічалі вучні сярэдніх навучальных устаноў Маскоўскага раёна г. Брэста: ліцэя № 1; гімназіі № 2, 6; СШ № 3, 7, 24, 25. Яны задавалі шматлікія і рознабаковыя пытанні госцю; самі чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Сустрэча адбылася вельмі цікавай і дынамічнай; прайшоў жывы дыялог паміж аўдыторыяй і І.Д. Наскевічам. 


Напрыканцы дырэктар Бібліятэкі Данілюк Т.П. падзякавала Наскевічу І.Д. за ўдзел у акцыі і ўручыла яму Ліст падзякі за садзейнічанне ў патрыятычным выхаванні моладзі.


Мерапрыемства асвятлялася сродкамі масавай інфармацыі.


Тэл. для даведак: +375(162) 23 21 23 Прыходзька Іна