Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Cустрэча з намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама Л. А. Цупрыкам


26 мая 2014 года ў рамках патрыятычнай акцыі «Чытаем верш па-беларуску» адбылася сустрэча з намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанідам Аляксандравічам Цупрыкам. На сустрэчы прысутнічалі вучні гімназій №2, 4, 6 і СШ №10, 21.


Л. А. Цупрык прачытаў некалькі вершаў ваеннай тэматыкі, у тым ліку вершы берасцейскай паэткі Ніны Мацяш, расказаў пра лёс сваіх родных і блізкіх у перыяд вайны, а таксама пра значныя перыяды сваёй біяграфіі. Пад час мерапрыемства вучні задавалі пытанні галоўнаму госцю, самі чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Сустрэча адбылася вельмі цёплай, адкрытай і цікавай. На заканчэнне дырэктар абласной бібліятэкі падзякавала Л.А. Цупрыку за ўдзел у акцыі і ўручыла дыплом-падзяку за садзейнічанне ў патрыятычным выхаванні моладзі.


Да акцыі супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы былі падрыхтаваны кніжныя выставы: «Дарагая сэрцу кніга пра вайну», выстава плакатаў «Яны змагаліся за Радзіму», выстава-партрэт «Героі Брэстчыны».