Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Cустрэча са старшым інспектарам мытнага паста «Брэст-Цэнтральны» А. А. Брытуном


20 мая 2014 года адбылася сустрэча са старшым інспектарам мытнага паста «Брэст-Цэнтральны» Анатолем Арцёмавічам Брытуном. Анатоль Арцёмавіч нарадзіўся ў 1957 годзе ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці.


Скончыў Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум, Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, факультэт грамадскіх прафесій Брэсцкага педагагічнага інстытута. Друкаваўся ў часопісах: «Паляўнічы і рыбалоў», «Полымя», «Маладосць», «Бярозка». У 2012 годзе рэспубліканскае выдавецтва «Літаратура і мастацтва» выдала яго першы твор раманнага жанру «Пах мускусу», які адлюстроўвае жыццё людзей з сярэдзіны IX стагоддзя да пачатку XX стагоддзя. На сустрэчы з аўтарам прысутнічалі вучні СШ № 23, 24, 26, 28, 31, 35. Анатоль Арцёмавіч чытаў вершы беларускіх аўтараў на тэму Вялікай Айчыннай вайны, таксама ўрыўкі са сваёй новай кнігі. У ходзе сустрэчы вучні задавалі аўтару цікавыя пытанні, прачыталі некалькі вершаў на ваенную тэму. На заканчэнне дырэктар абласной бібліятэкі падзякавала А.А.Брытуну за ўдзел у акцыі і ўручыла дыплом-падзяку за садзейнічанне ў патрыятычным выхаванні моладзі.


Да акцыі супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы былі падрыхтаваны кніжныя выставы: «Дарагая сэрцу кніга пра вайну», выстава плакатаў «Яны змагаліся за Радзіму», выстава-партрэт «Героі Брэстчыны».


Тэл. для даведак: +375(162) 23 21 19 Пашкевіч Людміла Сцяпанаўна