Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



БІБЛІЯТЭЦЫ – 75

События

БІБЛІЯТЭЦЫ – 75

27 студзеня – 75 гадоў з пачатку дзейнасці (1940) установы культуры “Абласная бібліятэка імя М.Горкага”


На падставе рашэння Брэсцкага аблвыканкама 27 студзеня 1940 г. адкрылася Брэсцкая абласная бібліятэка па вул. Пушкінскай, 42. Яе першым дырэктарам быў Барыс Маркавіч Сінягаў, які разам з 12 штатнымі супрацоўнікамі правёў вялікую работу па адбору літаратуры з кніжных фондаў бібліятэк горада і камплектаванні ядра фонду з дапамогай пасылак рускамоўных кніг, атрыманых ад Расіі і іншых рэспублік СССР, Гомельскай вобласці. Усяго – 15 тыс. тамоў. На пачатак 1941 г. бібліятэка мела кніжны фонд з 35 тыс. тамоў, колькасць чытачоў склала 3 тыс. Бібліятэка ўзнавіла сваю дзейнасць адразу пасля вызвалення Брэста 15 верасня 1944 г. Працаваў толькі адзін аддзел – абанемент для дарослага і дзіцячага чытача з кніжным фондам каля 4 тыс. экз. Гэта была частка даваеннага фонду бібліятэкі. У 1945 г. у бібліятэцы адкрылі чытальную залу, а на базе абанемента стварылі два аддзелы: для дарослага і дзіцячага чытача. У 1961 г. на базе аддзела абслугоўвання дзяцей была створана абласная дзіцячая бібліятэка, якая перайшла працаваць у будынак па вул. Куйбышава, 32. У 1969 г. абласная бібліятэка атрымала новы тыпавы трохпавярховы будынак, разлічаны на 500 тыс. адзінак захавання (бул. Касманаўтаў, 48). Па ініцыятыве ўпраўлення культуры аблвыканкама і пры падтрымцы Міністэрства культуры БССР у 1987 г. прайшло аб’яднанне дзвюх абласных бібліятэк – у вобласці засталася адна абласная бібліятэка імя М.Горкага, размешчаная ў двух будынках. У 1996 г. структурным падраздзяленнем абласной бібліятэкі стаў інфармацыйны сектар па абслугоўванню супрацоўнікаў дзяржапарата (раней – бібліятэка Дома палітасветы), які знаходзіцца па вул. Камуністычнай, 1. Такім чынам, бібліятэка размясцілася ў трох будынках.


Прыход у 1997 г. дырэктара Т.П. Данілюк супаў з кардынальным змяненнем прыярытэтных напрамкаў развіцця бібліятэкі, якімі сталі камплектаванне фондаў і аўтаматызацыя бібліятэчных працэсаў. З часу прызначэння на пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце А.М. Мяснянкінай (2002г.) быў зроблены акцэнт на навукова-даследчую і выдавецкую дзейнасць.


Абласная бібліятэка імя М.Горкага па форме ўласнасці з’яўляецца дзяржаўнай установай культуры, па адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні – абласной універсальнай з функцыямі навуковай. Гэта рэгіянальны цэнтр па зборы, захаванні і папулярызацыі дасягненняў мясцовай культуры ва ўсёй яе шматграннасці. З дапамогай міжбібліятэчнага і міжнароднага міжбібліятэчнага абанемента (далей МБА і ММБА) бібліятэка прадастаўляе карыстальнікам, у т. л. і аддаленым, магчымасць доступу да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк рэгіёна, краіны і свету. З 2007 г. бібліятэка з’яўляецца ўдзельніцай рэспубліканскага кансорцыума па аналітычнаму роспісу дакументаў "LibКАРД". Удзельнікі кансорцыума агульнымі намаганнямі ствараюць зводны каталог, які ўтрымлівае поўны аналітычны роспіс 150 часопісаў пераважна эканамічнай, юрыдычнай, грамадска-палітычнай тэматыкі; супрацоўнікі бібліятэкі штогод забяспечваюць роспіс 11 назваў часопісаў. З 2012 г. бібліятэка пачала выкарыстоўваць АБІС ALIS-web, якая падтрымлівае Belmarc-фармат бібліяграфічных даных.

У аддзел інфармацыйных тэхналогій аблвыканкама штомесячна прадстаўляецца інфармацыя аб новых паступленнях у фонд бібліятэкі па тэмах: “Эканоміка”, “Права”, “Ідэалогія”, 2 разы ў год арганізуюцца выставы-прагляды новых паступленняў для супрацоўнікаў абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў.

Бібліятэка ўдзельнічае ў стварэнні нацыянальнай інфармацыйнай прасторы, стварае электронныя базы даных (усяго 14), якія уваходзяць у электронны каталог (далей ЭК). ЭК налічвае больш за 628 тыс. запісаў. Звесткі аб бібліятэцы і яе ўласных і набытых інфармацыйных рэсурсах адлюстроўваюцца ў фактаграфічнай базе даных Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Библиотеки Республики Беларусь и зарубежных стран” (http://interlib.nlb.by) і на сайце бібліятэкі (http://www.brl.by).


У бібліятэцы – 13 спецыялізаваных аддзелаў, працуюць 3 міні-цэнтры самастойнага вывучэння англійскай, нямецкай і французскай моваў. У сакавіку 2010 г. на базе Цэнтра вывучэння нямецкай мовы ў аддзеле літаратуры на замежных мовах адкрыўся “Нямецкі куток”. Акрамя традыцыйных відаў паслуг і карыстання базамі даных уласнай генерацыі і сусветнымі рэсурсамі праз Інтэрнет, бібліятэка аказвае шэраг дадатковых, так званых сэрвісных паслуг. Штогод бібліятэчнымі паслугамі карыстаюцца больш за 35 тыс. чалавек, выдача дакументаў складае больш за 630 тыс. адзінак. Штодзённа ў сярэднім – каля 800 наведванняў, больш за 2 тыс. кнігавыдач. 60 чытачоў бібліятэкі маюць статус “ганаровых”. Гэта пастаянныя карыстальнікі, якія ўнеслі пэўны ўклад у гісторыю і развіццё бібліятэкі, папаўняюць яе фонды рэдкімі выданнямі, актыўна ўдзельнічаюць у акцыях і мерапрыемствах бібліятэкі, лабіруюць яе інтарэсы ў дзяржаўных структурах як прадстаўнікі грамадскасці. У бібліятэцы ў аўтаматызаваным рэжыме вядуцца камплектаванне і апрацоўка фондаў; уведзены ў эксплуатацыю аўтаматызаваны комплекс “Абслугоўванне чытачоў”, у т.л. у аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва; аўтыматызаваны комплекс задач МБА і ММБА. У бібліятэцы 90 камп’ютараў з падключэннем да Інтэрнэту. З мэтай прыцягнення маладых чытачоў ў бібліятэку напрыканцы 2013 г. адкрылі сектар электронных рэсурсаў, які часткова выконвае ролю Інтэрнэт-класа, што працаваў па лініі “Інтэрнэт-2 у Беларусі” ( 2001 - 2013 гг.). Штогод ў ім рэгістравалася больш за 200 новых карыстальнікаў, навучалася на курсах больш за 300 чалавек, праводзіліся 40 трэнінгаў для розных груп карыстальнікаў. Для чытачоў працуе Публічны цэнтр прававой інфармацыі (ПЦПІ) з доступам да інфармацыі Банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь “Эталон”, а таксама Інфармацыйна-прававой сістэмы па заканадаўству Беларусі (ІПС) “Эксперт”. Фонд ПЦПІ налічвае каля 4,8 тыс. экз. выданняў. З 2009 г. пры ПЦПІ працуе “Юрыдычная клініка”: 2 разы на месяц ў цэнтры арганізаваны дзяжурствы студэнтаў – будучых юрыстаў БрДУ імя А.С. Пушкіна.


З 2003 г. бібліятэка мае прадстаўніцтва ў Інтэрнэце – сайт (http://www.brl.by/). У 2008 г. і 2014 г. сайт аднаўляўся на новых платформах. На сённяшні час ён прадстаўляе развітую структуру з асноўным даменам і субдаменам – “Краязнаўства Берасцейшчыны”, мае больш за 30 раздзелаў: “Навіны”, “Праекты”, “Падзеі”, “Інфармацыя для карыстальнікаў”, “Спытай бібліятэкара”, “Рэсурсы”, “Буквоед-online”, “Книгодом” “Кабінет бібліятэказнаўства” і інш. Субдамен «Краязнаўства Берасцейшчыны” (kb.brl.by) – карпаратыўны электронны прадукт бібліятэкі і бібліятэк вобласці – прадстаўляе сабою сістэму дзеючых электронных баз даных (далей ЭБД): паўнатекставая ЭБД “Кнігі “Памяць” з сістэмай навігацыі па імянных і геаграфічных паказальніках, ЭБД “Навіны краязнаўства”, “Навінкі фонду”, “Хроніка культурнага жыцця Берасцейшчыны”, “Спадчына”, “Каляндар падзей”, “Электронная бібліятэка”, “Брэсцкі мір”, “Ю.І. Крашэўскі”; на падыходзе – стварэнне паўнатэкставой ЭБД “Брэсцкая Біблія”, у планах – распрацоўка канцэпцый ЭБД “Брэсцкая унія” і “Брэсцкая крэпасць” з улікам далучэння фондаў буйных бібліятэк, архіваў, музеяў Расіі, Украіны, Польшчы. Сайт пастаянна абнаўляецца, папаўняецца новымі раздзеламі. Штогод да яго звяртаецца каля 35 тыс. карыстальнікаў, сярод якіх – жыхары Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. З 2008 г. бібліятэка забяспечвае жыхарам горада і вобласці доступ да сусветных інфармацыйных рэсурсаў з дапамогай віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (ВЧЗ).


Сёння дакументныя фонды бібліятэкі налічваюць больш за 860 тыс. адзінак захоўвання, у т. л. больш за 500 назваў перыядычных выданняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Мэтанакіравана вядзецца работа па фарміраванні кніжных калекцый. Сярод іх – калекцыя рэдкіх выданняў, калекцыя беларускай мастацкай літаратуры, праваслаўная калекцыя, руская калекцыя, калекцыі выданняў на ўкраінскай, польскай, нямецкай, французскай мовах, у т.л. калекцыя арыгінальных кніг (“Fighting for Freedom” (“Амерыка ў Другой сусветнай вайне”) – адзіная ў Рэспубліцы Беларусь. Сярод збораў на замежных мовах – выданні для дзяцей і юнацтва. За работу па фарміраванні кніжных фондаў бібліятэка была ўзнагароджана дыпломам у намінацыі “Бібліятэчная справа” і спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002 г.), за папулярызацыю рускай класічнай і сучаснай літаратуры – юбілейным медалём «70 лет Союзу писателей СССР и его правопреемнику Международному сообществу писательских союзов» (2009 г.). У яе фондзе захоўваецца экзэмпляр Радзівілаўскай Біблііі, узноўленай у 2003 г. намаганнямі прафесара Ягелонскага ўніверсітэта, дырэктара выдавецтва Collegium Columbinum В.Валецкага і мецэната П.Кралікоўскага. У 2014 г. набылі фрагмент Брэсцкай Біблііі 1563 г., які з’яўляецца самым старым выданнем у фондзе бібліятэкі. Наогул, фонд кніг, выдадзеных да 1940 г., складае каля 800 экз.


Установа займаецца навуковай і выдавецкай дзейнасцю, рыхтуе да друку інфармацыйна-аналітычны альманах “Бібліяпанарама”, “Хронiку культурнага жыцця Брэсцкай вобласцi”, “Каляндар знамянальных і памятных дат”. У 2013 г. былі выдадзены: “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання: матэрыялы і даклады II Міжнар. навук.-практ. канф., Брэст, 31 мая – 3 чэрвеня 2012 г.; зборнік “Імянныя і геаграфічныя паказальнікі да кніг “Памяць” Брэсцкай вобласці”; біябібліяграфічны і бібліяграфічны паказальнікі: “Алесь Каско” і “Брестский мир: 95 лет со дня подписания”. Раней былі выдадзены: бібліяграфічныя паказальнікі: “Мікалай Пятровіч Кузьміч: Чалавек стагоддзя”, “Прадпрыемствы г. Брэста”, “Книги войны”, “Книги и периодические издания до 1941 года: из фонда Брестской областной библиотеки им. М.Горького; кніга “Листая памяти страницы…: Брестской областной библиотеке им. М.Горького 70 лет”, зборнік матэрыялаў I міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання”, CD-ROM “Брэсцкая абласная бібліятэка: лепшае”; і інш. З 2005 года выдаюцца матэрыялы штогадовых “Горкаўскіх чытанняў”, апублікаваны матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Юліян Урсын Нямцэвіч: асоба ў кантэксце часу. Да 250-годдзя з дня нараджэння”, круглага стала «Краязнаўства Берасцейшчыны: стан і перспектывы развіцця”.


Бібліятэка – ініцыятар і ўдзельнік наступных доўгатэрміновых праектаў: “Берасцейскія кнігазборы”, “Кніжныя зборы рода Сапегаў: гісторыя стварэння, бытавання, месцазнаходжання” ў партнёрстве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і міжнароднымі арганізацыямі і ўстановамі (2010 - 2011 гг.); “Віртуальная рэканстукцыя спадчыны Ю.І. Крашэўскага” пры падтрымцы Нацыянальнага камітэта па справах ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, міжнародных арганізацый і ўстаноў (2012 – 2013 гг.); “Берасцейскае вогнішча” сумесна з РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” (раней – РВУ “ЛіМ”, з 2007 г.) – выданне 10 мастацкіх і літаратуразнаўчых кніг брэсцкіх аўтараў, 6 з якіх атрымалі абласную літаратурную прэмію імя У.Калесніка; “Русский проект”, у рамках якога праводзяцца “Горьковские чтения” і па іх выніках выдаюцца зборнікі (з 2003 г.); “Диалог культур: популяризация немецкого языка, литературы и культуры” і “Книги для Бреста” ў партнёрстве з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, Цэнтральнай службай нямецкіх школ за мяжой (ZfA), арганізацыяй “Кола сяброў г. Брэста ў Равенсбургу” (Германія) – правядзенне Тыдняў нямецкай мовы і культуры ў Брэсце (з 2007 г.); “Буквоед” сумесна з газетамі “Книжное обозрение” (Расія) і “Вечерний Брест” (з 2007 г.); “Дзеці – бацькі – бібліятэка: крокі насустрач” (з 2007 г.); “Школа маленьких волшебников” (з 2011 г.). Вялікую ўвагу бібліятэка надае сувязям з грамадскасцю і партнёрскім адносінам. Сярод пастаянных партнёраў – Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, Брэсцкае аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб'яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Брэсцкае аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб'яднання “Русское общество”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”, Брэсцкае аддзяленне ўкраінскага аб’яднання “Просвіта”, Ровенская дзяржаўная абласная бібліятэка (Украіна), Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Бяла-Падляская гарадская публічная бібліятэка (Польшча), Расійская нацыянальная бібліятэка ў Санкт-Пецярбургу, Цэнтр даследаванняў польскай бібліяграфіі імя Эстрэйхераў (Ягелонскі ўніверсітэт, Кракаў) і інш.


Бібліятэка – сацыякультурны цэнтр рэгіёна. Літаратурныя вечарыны і прэзентацыі кніг, аўтарскія чытанні і фестывалі паэзіі, выязныя выставы для абласных і гарадскіх семінараў, юбілеяў арганізацый і ўстаноў г. Брэста, навукова-практычныя канферэнцыі, – усе мерапрыемствы па папулярызацыі кнігі і чытання, якія праводзіць бібліятэка, прыцягваюць да сябе ўвагу спецыялістаў і шырокай грамадскасці. Так, у 2012 г., абвешчаным Годам кнігі ў Рэспубліцы Беларусь, пры падтрымцы аблвыканкама бібліятэка правяла культурна-асветніцкую акцыю “Брэст чытае дзецям”, а ў 2014 г. у гонар вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – патрыятычную акцыю “Чытаем верш па-беларуску” з удзелам знакамітых людзей Брэста. З 2007 г. установа праводзіць выставы да цырымоніі ўручэння Літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя У. Калесніка. Да 70-годдзя Брэсцкай вобласці бібліятэка разам з абласным краязнаўчым музеем і абласным дзяржаўным архівам арганізавала выставу “Гісторыя Брэсцкай вобласці ў кнігах, дакументах, фотаздымках. 1939 - 2009 гг.”. У юбілейным 2010 годзе пры падтрымцы ўпраўлення культуры і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама бібліятэка арганізавала: навукова-практычную канферэнцыю “Брэсцкая абласная бібліятэка – сацыякультурны і інфармацыйны цэнтр рэгіёна. Да 70-годдзя з дня заснавання”, па выніках якой быў выдадзены зборнік; вечар-сустрэчу з ветэранамі бібліятэчнай справы з прэзентацыяй кнігі “Листая памяти страницы…: Брестской областной библиотеке им. М.Горького 70 лет”; творчую вечарыну М.В. Нікалаева, загадчыка аддзела рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (г. Санкт-Пецярбург), аўтара кніг “Беларускі Пецярбург”, “Гісторыя беларускай кнігі. Кніжная культура Вялікага княства Літоўскага”, галоўнага рэдактара зборніка матэрыялаў “Берасцейскія кнігазборы”; урачысты збор грамадскасці з нагоды юбілею. Бібліятэка аб’явіла конкурс для журналістаў «Лучшая публикация о “Горьковке”, для ўдзелу ў якім запрасіла супрацоўнікаў рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх, раённых газет, непрафесіянальных аўтараў. У 2013 г. пры падтрымцы Брэсцкага аблвыканкама бібліятэка арганізавала міжнародны круглы стол “Брэсцкая Біблія – унікальны помнік культуры XVI ст.” : да 450-годдзя з дня выдання, рыхтуецца да выдання зборнік матэрыялаў.


Сярод масштабных кніжных выстаў апошніх гадоў: “1941: трагедыя, гераізм, памяць” (экспанавалася ў межах правядзення аднайменнай міжнароднай навуковай канферэнцыі да 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны); "Беларусь і беларусы ў прасторы і часе" (экспанавалася на пашыранай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама і на мерапрыемстве ўганаравання лепшых СМІ Брэсцкай вобласці); “Святло нясіце…”: (да 130-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа) і “Паэтычная крыніца Максіма Багдановіча” (Да 120-годдзя з дня нараджэння) у рамках святкавання Дня беларускага пісьменства ў г. Ганцавічы (па запрашэнні Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь); “Даверана краінай. Да 75-годдзя стварэння Брэсцкай мытні” (у рамках урачыстасцяў з нагоды юбілею); выязныя выставы: “100 запрещённых книг мира” і “Книжные премии: Золотая коллекция”, прэзентацыі якіх карысталіся папулярнасцю ў супрацоўнікаў упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама і дэпартаменту аховы, пракуратуры Брэсцкай вобласці, мытнага камітэту, настаўнікаў СШ № 7, навучэнцаў абласнога ліцэя імя П.М. Машэрава і інш. і садзейнічалі прыцягненню новых чытачоў у бібліятэку, як і выставы карцін маладых брэсцкіх мастакоў у фае бібліятэкі. У рамках Дзён шведскай і беларускай літаратуры (з 2012 г.) прайшоў літаратурны семінар “Формула творчасці: час і слова” з удзелам знакамітых беларускіх пісьменнікаў А.Разанава і С.Алексіевіч (мадэратар Г.Праневіч, БрДУ імя А.С. Пушкіна), абласны конкурс юнацкай паэзіі і інш.


Установа з’яўляецца навукова-метадычным і каардынуючым цэнтрам для 583 бібліятэк вобласці сістэмы міністэрства культуры, а таксама для бібліятэк іншых сістэм і ведамстваў, выступае ў ролі цэнтра прафесійнага развіцця бібліятэчных кадраў Брэстчыны. Займаецца навукова-даследчай дзейнасцю. Штогод праводзяцца семінары, круглыя сталы для дырэктараў, спецыялістаў ЦБС наступнай тэматыкі: “Навукова-даследчая і метадычная дзейнасць бібліятэк у сучасных умовах: вынікі і перспектывы” (па выніках семінара былі распрацаваны “Рэкамендацыі па развіцці навукова-даследчай і арганізацыйна-метадычнай дзейнасці бібліятэк Брэсцкай вобласці на 2011 - 2015 гг.”), “Библиотечные кадры: статус, использование, обучение”, “Дзіцячае чытанне ў кантэксце развіцця інфармацыйнага грамадства”, “Публічныя бібліятэкі Брэстчыны ў сістэме прававой інфармацыі”, “Роля аўтаматызацыі ў развіцці інавацыйных працэсаў і бібліятэчных тэхналогій”, “Бібліятэка як цэнтр рэгіянальнага краязнаўства” і інш. У мэтах падтрымкі і стымулявання інавацыйнай дзейнасці маладых бібліятэкараў Брэстчыны абласной бібліятэкай пры падтрымцы ўпраўлення культуры арганізаваны абласны конкурс маладзёжных праектаў у галіне бібліятэчнай справы “Лесвіца поспеху”. На конкурс былі прадстаўлены 14 аўтарскіх праектаў у намінацыях: “Современная библиотека – современному пользователю”, “ Живи с мечтой – стремись к успеху!”, “Как достучаться до сердца ребёнка?”. Бібліятэка – ініцыятар шэрагу абласных аглядаў-конкурсаў, у т.л. :”Цэнтральная бібліятэка як метадычны цэнтр рэгіёна” (2008 - 2009 гг.). Бібліятэка праводзіць абласны тур рэспубліканскага конкусу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Сярод абласных даследаванняў – “Бібліятэчныя кадры: статус, выкарыстанне, навучанне” (2012 - 2013 гг.); “Инфармацыйныя магчымасці бібліятэк рэгіёна” (з мэтай фарміравання адзінай інфармацыйнай прасторы, 2011 г.); “Чытанне дзяцей як нацыянальная каштоўнасць” (2008 г.) і інш. Вядзецца работа па распрацоўцы абласнога праекта “Звод рэдкіх кніг Брэсцкай вобласці”, рэалізацыя якога разлічана на 2012 - 2015 гг.


Супрацоўнікі функцыянальных аддзелаў выступаюць з кансультацыямі на абласных курсах павышэння кваліфікацыі сельскіх бібліятэкараў, у т.л. бібліятэкараў аграгарадкоў, прымаюць удзел у міжнародных навукова-практычных семінарах і канферэнцыях, з’яўляюцца членамі Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі. Ва ўстанове працуюць 138 чалавек, з іх – 107 бібліятэчных работнікаў, 84 % з якіх маюць вышэйшую адукацыю, 66,4 % – вышэйшую бібліятэчную. Сярод іх – вядомыя ў вобласці і рэспубліцы спецыялісты, работа якіх адзначана медалямі, ганаровымі знакамі, граматамі, лістамі падзякі.


У бліжэйшых планах развіцця бібліятэкі – працяг работы ў межах доўгатэрміновых праектаў, пашырэнне кола партнёраў, развіццё культурна-асветніцкіх традыцый, далейшая работа па пераўтварэнню бібліятэкі ў інфармацыйны, даследчы, навуковы і асветніцкі цэнтр рэгіёна; працяг аўтаматызацыі і ўкараненне новых інфармацыйных тэхналогій; стварэнне новых баз даных; далейшае развіццё сайта і яго субдаменаў і інш.


Нам. дырэктара  Бурына Г.І.

тэл. для даведак: +375 (162) 20 90 28

Спіс літаратуры:


1. Адкрыццё патрыятычнай акцыі «Чытаем верш па-беларуску» [Электронны рэсурс] / Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/sobytiya/adkrytstye-patryyatychnay-aktsy-chytaem-versh-pa-belarusku-/. – Дата доступу: 17.12.14. – Загаловак з экрана.

2. Акция «Брэст чытае дзецям» [Электронный ресурс] / Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/sobytiya/aktsiya-brest-chytae-dzetsyam/. – Дата доступа: 17.12.14. – Загл. с экрана.

3. Алесь Каско : біябібліяграфічны паказальнік / УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага», Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі ; [склад.: Т. С. Кавенька, І. І. Жэлянгоўская ; пад рэд. А. М. Мяснянкінай, В. А. Гарбачэўскай]. – Брэст : Паліграфіка, 2013. – 132 с., [8] л. фат.

4. Берасцейскія кнігазборы. Брэсцкая Біблія – унікальны помнік культуры XVI стагоддзя: да 450-годдзя выдання : матэрыялы і даклады міжнароднага круглага стала, Брэст, 29–31 мая 2013 г. / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» ; [склад.: А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька] ; пад агул. рэд. М. В. Нікалаева. – Брэст : Паліграфіка, 2014. – 248 с. : іл.

5. Берасцейскія кнігазборы : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання», Брэст, 30–31 кастр. 2008 г. / Брэсцкі аблвыканкам, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ; [склад.: А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька ; пад агул. рэд. М. В. Нікалаева]. – Брэст : Паліграфіка, 2010. – 463 с., [8] л. іл.

6. Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады II Міжнар. навук.-практ. канф., Брэст, 31 мая – 3 чэрвеня 2012 года / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна ; [склад.: А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька] ; пад агул. рэд. М. В. Нікалаева. – Брэст : БрДУ, 2013. – 464 с. : іл.

7. Бібліяпанарама [Электронны рэсурс] : вып. 1–17 / Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горького. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/resursy/pechatnye-izdaniya/bibliyapanarama/. – Дата доступу: 16.12.2014. – Загаловак з экрана.

8. «Брестская Библия – уникальный памятник культуры XVI века [Электронный ресурс] : к 450-летию издания» : международный круглый стол (Брест, 28–31 мая 2013 г.) / Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/nasha-biblioteka/biblioteka-v-smi/2013/brestskaya-bibliya-unikalnyy-pamyatnik-kultury-xvi-veka-k-450-letiyu-izdaniya/. – Дата доступа: 17.12.2014. – Загл. с экрана.

9. Брестский мир: 95 лет со дня подписания : библиографический указатель / УК «Областная библиотека им. М. Горького», Информационно-библиографический отдел ; [сост.: Е. И. Жук, М. Н. Путилина ; под общ. ред. А. Н. Вабищевича]. – Брест : Брестская типография, 2013. – 52 с., [4] л. фот.

10. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага – сацыякультурны і інфармацыйны цэнтр рэгіёна. Да 70-годдзя з дня заснавання : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 7–8 красавіка 2010 г. / [Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ; склад. А. М. Мяснянкіна ; пад агул. рэд. С. Р. Рачэўскага]. – Брэст, 2010. – 152 с., [4] л. фот.

11. Бурина, Г. И. Очерк истории Брестской областной библиотеки им. М. Горького // Нарысы гісторыі бібліятэк Брэсцкай вобласці / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Аддзел бібліятэказнаўства. – Выд. 2-е, дап. і перапрац. – Брэст, 2001. – С. 108–119.

12. Горьковские чтения : десятая республиканская научно-практическая конференция, Брест, 27 марта 2012 г. : материалы и доклады / УК «Областная библиотека им. М. Горького», УО «Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина» ; под общ. ред. Т. В. Сенькевич, А. М. Мяснянкиной. – Брест : Полиграфика, 2012. – 223 с.

13. Горьковские чтения : сборник научных работ / УК «Областная библиотека им. М. Горького», УО «Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина», Филологический факультет ; [сост.: Э. В. Чумакевич, А. М. Мяснянкина, Т. В. Сенькевич ; под ред. З. П. Мельниковой, Т. П. Данилюк]. – Брест : БрГУ, 2005. – 122 с.

14. Горьковские чтения IV : сборник научных работ / УК «Областная библиотека им. М. Горького», УО «Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина», Филологический факультет ; [сост.: О. Б. Переход, А. М. Мяснянкина, Э. В. Чумакевич ; под ред. З. П. Мельниковой, Т. П. Данилюк]. – Брест : БрГУ, 2006. – 81 с.

15. Да Дзён шведскай і беларускай літаратуры – 2014 [Электронны рэсурс] / Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/archive/da-dzyen-shvedskay-belaruskay-l-taratury-2014/. – Дата доступу: 17.12.2014. – Загаловак з экрана.

17. День шведской и белорусской литературы – 2012 [Электронный ресурс] / Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/sobytiya/drugie-sobytiya/den-shvedskoy-i-belorusskoy-literatury-2012/. – Дата доступа: 17.12.2014. – Загл. с экрана.

18. Імянныя і геаграфічныя паказальнікі да кніг "Памяць" Брэсцкай вобласці : [зборнік / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ; склад.: Н. С. Андрэйчук і інш. ; рэдкал: А. М. Мяснянкіна і інш.]. – Брест : Полиграфика, 2013. – 583 с.

19. Каляндар знамянальных і памятных дат [Электронны рэсурс] / Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/resursy/pechatnye-izdaniya/kalyandar-znamyanalnykh-pamyatnykh-dat/. – Дата доступу: 17.12.2014. – Загаловак з экрана.

20. Кніжная выстава да 75-годдзя стварэння Брэсцкай мытні [Электронны рэсурс] / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/ archive/presentatsiya-knizhnoy-vystavki-daverana-kra-nay-da-75-goddzya-stvarennya-myth-/. – Дата доступу: 17.12.2014. – Загаловак з экрана.

21. Кніжная выстава «Прысвячаем сябе служэнню закону [Электронный ресурс] : 75 год пракуратуры Брэсцкай вобласці» / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/archive/kn-zhnaya-vystava-prysvyachaem-syabe-sluzhennyu-zakonu-75-god-prakuratury-brestskay-voblasts-/. – Дата доступу: 17.12.2014. – Загаловак з экрана.

22. Книги войны : библиографические указатели / УК «Областная библиотека им. М. Горького» ; [сост.: В. А. Горбачевская и др.]. – Брест : Полиграфика, 2010. – 116 с.

23. Книги и периодические издания до 1941 года: из фонда Брестской областной библиотеки им. М. Горького : библиографический указатель / УК «Областная библиотека им. М. Горького»; [сост.: В. А. Горбачевская, Е. И. Жук]. – Брест : Полиграфика, 2010. – 116 с.

24. Книгодом. Радостное чтение [Электронный ресурс] : путеводитель по лучшим детским книгам Брестской областной библиотеки им. М. Горького / Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/knigodom-brl/radostnoe-chtenie/. – Дата доступа: 17.12.2014. – Загл. с экрана.

25. Конкурс для журналистов «Лучшая публикация о «Горьковке» [Электронный ресурс] / Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/sobytiya/luchshaya-publikatsiya-o-gorkovke-/. – Дата доступа: 17.12.2014. – Загл. с экрана.

26. Краязнаўства Берасцейшчыны: стан і перспектывы развіцця : матэрыялы круглага стала, Брэст, 12 снеж. 2006 г. / УК «Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага», УА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна» ; [рэдкал.: Т. П. Данілюк, А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька]. – Брэст : БрДУ, 2007. – 56 с., [10] л. фат.

27. Листая памяти страницы… : [Брестской областной библиотеке им. М. Горького – 70 лет / сост. А. М. Суворов]. – Брест : Полиграфика, 2009. – 112 с. : фот.

28. Максим Горький. Из фондов Областной библиотеки им. М. Горького : библиографический указатель / УК «Областная библиотека им. М. Горького», Информационно-библиографический отдел ; сост.: М. Н. Путилина, В. А. Горбачевская // Горьковские чтения : десятая республиканская научно-практическая конференция, Брест, 27 марта 2012 г. : материалы и доклады. – Брест, 2012. – С. 154–221.

29. Мероприятия Восьмой недели немецкого языка и культуры [Электронный ресурс] / Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/merapryemstvy-vosmaga-tydnya-nyametskay-movy-kultury/. – Дата доступа: 17.12.2014. – Загл. с экрана.

30. Мікалай Пятровіч Кузьміч: Чалавек стагоддзя : біябібліяграфічны паказальнік / УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» ; [склад: Т. С. Філіпава, В. А. Гарбачэўская]. – Брэст : Паліграфіка, 2011. – 52, [16] с. : іл.

31. Митюков, А. Реквием по библиотеке / Александр Митюков // Советская Белоруссия. – 2015. - 25 марта (№ 56). - С.10

32. Нарысы гісторыі бібліятэк Брэсцкай вобласці / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Аддзел бібліятэказнаўства ; [склад.: Л. І. Рачкоўская, А. М. Мяснянкіна]. – Выд. 2-е, дап. і перапрац. – Брэст, 2001. – 121 с. : фат.

33. Очерк истории Библиотеки [Электронный ресурс] / Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://brl.by/nasha-biblioteka/istoriya.php. – Дата доступа: 16.12.2014. – Загл. с экрана.

34. Петроченко, А. Храм знаний онлайн / Анна Петроченко // Вечерний Брест. - 2015. - 11 марта (№ 19). - С. 7

35. Предприятия города Бреста : библиографический указатель / УК «Областная библиотека им. М. Горького», Читальный зал природоведческих и точных наук ; [сост. А. Н. Березюк ; ред.: Т. Л. Стасюкевич, В. А. Горбачевская, Т. С. Ковенько]. – Брест : Полиграфика, 2009. – 144 с.

36. Презентация книжной выставки «Книжные премии: золотая коллекция» [Электронный ресурс] / Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/prezentatsiya-knizhnoy-vystavki-knizhnye-premii-zolotaya-kollektsiya/. – Дата доступа: 17.12.2014. – Загл. с экрана.

37. Публічныя бібліятэкі Брэстчыны : агляд дзейнасці за 2006–2010 гг. / УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага», Аддзел бібліятэказнаўства ; [склад.: Л. К. Кароль, А. С. Кузьміна, А. В. Пастыка]. – Брэст, 2011. – 28, [9] с. : табл.

38. Публічныя бібліятэкі Брэстчыны : агляд дзейнасці за 2011 г. / УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага», Аддзел бібліятэказнаўства ; [склад.: Л. К. Кароль, А. С. Кузьміна, А. В. Пастыка]. – Брэст, 2012. – 19, [7] с. : табл.

39. Публічныя бібліятэкі Брэстчыны : агляд дзейнасці за 2012 г. / УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага», Аддзел бібліятэказнаўства ; [склад.: Л. К. Кароль, А. С. Кузьміна, А. В. Пастыка]. – Брэст, 2013. – 34 с. : табл.

40. Реквием по библиотеке [Электронный ресурс] / Беларусь сегодня. – Режим доступа: http://www.sb.by/kultura/article/rekviem-po-biblioteke.html. – Дата доступа: 24.03.2015. – Загл. с экрана.

41. Ружанская брама [Электронны рэсурс] / Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/sobytiya/other/ruzhanskaya-brama/.– Дата доступу: 18.12.2014. – Загаловак з экрана.

42. Сапегиана: книжное собрание рода Сапег [Электронный ресурс] = Сапегіяна: кнігазбор роду Сапегаў / Национальная библиотека Беларуси, Российская национальная библиотека ; [сост.: Л. Г. Кирюхина, К. В. Суша ; под науч. ред. Н. В. Николаева, Т. И. Рощиной ; библиогр.: А. М. Мяснянкина, Т. С. Ковенько, А. П. Зайко]. – Электронные, текстовые, графические данные и программа (1,7 Гб). – Минск : Национальная библиотека Беларуси, 2011. – 1 электрон. опт. диск (DVD-ROM). – Систем. требования: Intel Pentium II 400 ; 64Мб RAM ; Windows 98 ; SVGA. – Заглавие с титульного экрана.

43. Справаздача аддзелаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага за 9 месяцаў 2014 г. // Бягучы архіў Брэсцкай абласной бібліятэкі.

44. Тлумачальная запіска да гадавой справаздачы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага за 1997 г., 2001 г., 2002 г., 2003 г., 2005 г., 2007 г., 2008 г., 2009 г., 2010 г., 2011 г., 2012 г., 2013 г. // Бягучы архіў Брэсцкай абласной бібліятэкі.

45. УК «Брестская областная библиотека им. М. Горького» [Электронный ресурс]. Информация о библиотеке / Национальная библиотека Беларуси. – Режим доступа: http://interlib.nlb.by/bb/bb/bb_lib.php?region_id=2&lib_id=789&ministry_id=1&menu_id=1. – Дата доступа: 17.12.2014. – Загл. с экрана.

46. Фёдоров, И. А. Становление и развитие библиотечного дела в Брестской области (1944 г. – начало XXI в.) [Рукопись] : дис. … магистра ист. наук : 1-21 80 16 / Илья Александрович Фёдоров ; УО «Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина», Кафедра истории славянских народов. – Брест, 2014. – 112 с.

47. Хроніка культурнага жыцця Берасцейшчыны // Краязнаўства Берасцейшчыны [Электронны рэсурс] / Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага. – Рэжым доступу: http://kb.brl.by/ . – Дата доступу: 17.12.2014. – Загаловак з экрана.

48. Юзаф Ігнацый Крашэўскі (1812–1887) [Электронны рэсурс] = Józef Ignacy Kraszewski = Юзеф Игнаций Крашевский = Юзеф Ігнацій Крашевський : [інфармацыйнае электроннае выданне / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага і інш.] ; склад.: Л. В. Гарбачова, А. М. Мяснянкіна ; пад навук. рэд. Т. В. Кузьмініч. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2013. – 2 электрон. апт. дыскі (CD-ROM) + буклет.

49. Юльян Урсын Нямцэвіч: асоба ў кантэксце часу: да 250-годдзя з дня нараджэння : міжнар. навук.-практ. канф., Брэст, 30–31 мая 2008 г. / склад.: С. У. Басаў, А. М. Мяснянкіна ; рэд. Л. М. Несцярчук. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. – 231 с.

50. Яцевич, А. В. Очерк истории Брестской областной библиотеки им. М. Горького / Александра Васильевна Яцевич // Очерки истории библиотек Брестской области / Брестская областная библиотека им. М. Горького, Научно-методический отдел ; [сост.: Л. И. Рачковская, А. М. Мяснянкина]. – Брест, 1996. – С. 65–71.


Составитель: Бурина Г. И.

Редакторы: Горбачевская В. А., Саханчук Л. Н.


см. также :   БРЕСТСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ДЕТСКАЯ БИБЛИОТЕКА: к 55-летию основания

см. также :   Очерк истории Библиотеки

см. также :  Торжественное мероприятие, посвященное 75-летию со дня открытия Библиотеки