Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
BY
 

Виртуальный музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



Бутэвіч, А. І. Распасажаны дом


Бутэвіч, А. І. Распасажаны дом
Бутэвіч, А. І. Распасажаны дом : аповесці / Анатоль Бутэвіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 290, [3] с.
ISBN 978-985-02-2000-4.

Ці ўдаецца чалавеку супраціўляцца абставінам? Ці хапае духоўнай і фізічнай сілы, настойлівасці і жыццёвай мудрасці перайначыць іх на сваю карысць? Што важней: знарок забыцца на ўсё перажытае, хутчэй выкінуць з памяці, засяродзіцца ў самім сабе, ці не адрывацца ад людзей, разам, сумесна таптаць дарогу ў заўтрашні дзень для сваіх дзяцей?

Гэтым  жывуць  героі  кнігі.  Аповесць  «Апошняе  ігрышча» – пра жыхароў хутара Язавец, што на Нясвіжчыне ў былой Заходняй Беларусі. Яны яшчэ не ведаюць, што чакае іх пасля 17 верасня 1939 года, калі Савецкая Армія сваім вызваленчым паходам з’яднае беларускія землі ў адну дзяржаву. Не здагадваюцца, як складзецца іхні лёс пасля «добраахвотнага» ўступлення ў калгас і такога ж «добраахвотнага» перасялення з хутара. Пра гэта ўжо аповесць «Распасажаны дом, або Хутарская вольніца».

Назад в раздел